Грамадства44

Арменія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары» ў Віцебску

Тлумачыцца гэта спыненнем адносін паміж Ерэванам і Мінскам.

У сувязі з заявай прэм'ер-міністра Арменіі аб спыненні афіцыйных адносін паміж Рэспублікай Арменія і Рэспублікай Беларусь, афіцыйная дэлегацыя Арменіі прыняла рашэнне не ехаць у Беларусь і не ўдзельнічаць у штогадовым міжнародным конкурсе «Славянскі базар 2024», які пройдзе ў Віцебску з 8 па 18 ліпеня.

«Усе народы свету аб'яднаныя адной мовай — культурай, таму немагчыма не ацаніць тое, што стваралася гадамі, а менавіта армяна-беларускія культурныя сувязі. Мы шчыра спадзяемся, што ўзніклы палітычны хаос будзе вырашаны ў найбліжэйшай будучыні на аснове любові і салідарнасці і сяброўскія адносіны паміж двума народамі неўзабаве адновяцца», — гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнікамі Арменіі на конкурсе «Славянскі базар» сёлета павінны былі быць пераможца шматлікіх конкурсаў спявачка Сюзанна Мелканян і 9-гадовая Яна Сцепанян. Кіраўнік армянскай дэлегацыі штогадовага Міжнароднага конкурсу» Славянскі базар», дырэктар Ерэванскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтва імя Шарля Азнавура Урэж Кіракасян.

Каментары4

  • Лапата
    26.06.2024
    Их проблемы , так ніхто і не ўзгадвае пра шлавянскій базар, ну можа акрамя тых, хто ў кокошнікахъ
  • Спадар
    26.06.2024
    Павага за ігнараванне ватаагратрэшу!
  • бабруйчанін
    26.06.2024
    ))))??? Арменія ні едзе на " славянскі базар" лагічна Едзе на віцебскі рынак??)))

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць