Грамадства99

Супрацоўніца банка ВТБ з Жодзіна атрымала вялікі тэрмін па палітычнай справе. Дома яе чакае непаўналетні сын

Таццяну Шынкевіч вінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці групай асобаў». Магчыма, яе судзілі за перадачу звестак у Чорную кнігу Беларусі. Нагадваем пра гэтую справу і як зразумець, што знаходзішся ў небяспецы.

Таццяна Шынкевіч. Фота са старонкі Укантакце

Таццяне Шынкевіч 41 год. Родам яна з Жодзіна і, згодна з базамі «Кіберпартызанаў», апошнім часам там і жыла. Спачатку Таццяна працавала ў Дэльта Банку, але пасля перайшла ў Банк ВТБ, дзе працавала па стане на 2020-ы год.

У Таццяны ёсць сын, якому цяпер каля дзесяці гадоў. Неўзабаве адбудзецца суд з бацькам дзіцяці, на якім вырашыцца, з кім сын будзе жыць – імаверна, цяпер ён з бацькамі жанчыны.

Таццяна апошні раз выкладала фота ў сацсеткі ўлетку 2022-га, а яе старонка Укантакце была анлайн увосень 2023-га. Яе затрымалі паміж гэтымі датамі.

Таццяна Шынкевіч. Фота з яе старонкі Укантакце

Суд на ён адбыўся 25 сакавіка 2024 года, але яе асобу атрымалася вызначыць толькі зараз дзякуючы праекту DIT і базам «Кіберпартызанаў». Акалічнасці справы невядомыя, але абвінавачвалі яе па ч. 3 арт. 130 КК — «распальванне варожасці групай асобаў». Апеляцыя па справе прайшла 14 чэрвеня 2024 года, прысуд уступіў у сілу.

Таццяна Шынкевіч дакладна атрымала рэальны тэрмін — ад 5 да 12 гадоў калоніі. У чэрвені 2024-га яе ўнеслі ў спісак тэрарыстаў.

У першай інстанцыі яе судзіў Аляксандр Рыбакоў з Мінскага абласнога суда. Раней ён быў старшынёй суда Лагойскага раёна.

Аляксандр Рыбакоў. Фота: «Дзікае паляванне»

Хутчэй за ўсё, крымінальная справа Таццяны Шынкевіч звязаная з тэлеграм-каналам Чорная кніга Беларусі (ЧКБ), які публікаваў персанальныя звесткі сілавікоў і чыноўнікаў.

Нагадаем, у маі 2021-га стала вядома, што з верасня 2020-га галоўным рэдактарам «Чорнай кнігі Беларусі» быў супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко. Тады гэта прайшло мімаходам, бо мала хто зразумеў рэальную небяспеку, але ў кастрычніку 2022-га адбыўся вялікі скандал. Высветлілася, што ў сілавікоў ёсць тэлеграм-акаўнты ўсіх, хто пісаў у бот ЧКБ. А гэта 10 тысяч акаўнтаў.

Артур Гайко, які больш за дзевяць месяцаў кіраваў Чорнай кнігай Беларусі. За гэта яму выдалі медаль ад Лукашэнкі. Фота АНТ

Мы правялі эксперымент, узяўшы дзесяць выпадковых id акаўнтаў тых, хто перадаваў звесткі ў ЧКБ. Атрымалася дэананімізаваць дзесяць з дзесяці людзей, і толькі двое з іх былі за межамі Беларусі, а аднаго з іх асудзілі, але не за перадачу звестак ЧКБ, а па іншай справе — магчыма, зачапіўшыся за тое, што ён пісаў у бот.

Калі вы пісалі ў бот Чорнай кнігі Беларусі ў перыяд з верасня 2020 да мая 2021, а тым больш перадавалі туды нейкія звесткі, то вы ў вялікай небяспецы. За гэта вам можа пагражаць да дванаццаці гадоў калоніі.

Цяпер дакладна вядомыя прозвішчы 35 людзей, затрыманых па справе ЧКБ. Але ў спісах праваабаронцаў мы налічылі больш за дзесяць патэнцыйных абвінавачаных па справе ЧКБ, таму лічба блізкая як мінімум да 50.

Гэта былыя сілавікі, дзяржслужачыя і супрацоўнікі розных арганізацыяў, якія працавалі з персанальнымі звесткамі. Усе яны асуджаныя па ч. 3 арт. 130 КК на вялікія тэрміны.

@nashanivanews Выпадак на рок-канцэрце #беларусь #гомель #полесье #гомельскаяобласть #могилев #пинск #рокеры #беларусь ♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Ганьба
    11.07.2024
    Чарговая ахвяра Вячоркі і ягонага Інфапоінта. Ці ёсць хтосці смелы ў Літве, каб падаць у суд на гэтага дзейяча за такую працу з персанальнымі дадзенымі?
    Гэтага чалавека трэба судзіць за нахабны хліў беларусаў наўпрост супрацоўнікам дыктатара.
  • Зброя.
    11.07.2024
    У вялiкай небяспецы беларусы толькi таму што моўчкi сядзяць i церпяць. За Волю!
  • Индеец
    11.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць