Грамадства66

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Былы тэлевядоўца Іван Падрэз напісаў у фэйсбуку, што сітуацыя з канфіскацыяй ягонай кватэры ўладамі ў Беларусі ўсё ж не такая трагічная, як падавалася напачатку. Прынамсі, ягоную маму пакуль усё ж, здаецца, не высяляюць.

Іван Падрэз. Скрын відэа belsat_news / YouTube

«Мама можа жыць у кватэры па праве пражывання. Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі. Людзям — дзякуй. І дзякуй усім, хто перажываў. Няма падставы для суму», — напісаў Іван Падрэз.

Пра сітуацыю з кватэрай Івана Падрэза стала вядома ўчора. Ён напісаў у інстаграме:

«У Беларусі, дзе ў мяне была кватэра, я цяпер «экстрэміст». Кватэра, якой я афіцыйна валодаў, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маму выкінулі з яе. Яна правяла тры тыдні ў бальніцах, а потым у сяброўкі. (…) Гэта пекла. Гэта па-за ўсякай мараллю. Выкінуць 78-гадовую жанчыну з дома? Як вы ўсё гэта церпіце?»

Пасля гэтага з Івана Падрэза ў жывым эфіры публічна паглуміўся ягоны былы калега, цяперашні намеснік генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны» Кірыл Казакоў.

@nashaniva Прапагандыст Казакоў у жывым эфіры даў майстар-клас завочнай палемікі #пропаганда #беларусь #нашаніва #минскновости #минсксейчас #беларускітыкток ♬ Funny Guy - Parry Music

Каментары6

  • нявеста азаронка
    13.07.2024
    "Аказваецца, і на тым баку"

    на якім? на якім работаў падрэз?
  • Енкі Ізаўры
    13.07.2024
    Чакаем на наступную серыю мыльнай оперы, у якой зноў скажуць, што высяляюць.
  • извините не сдержался
    13.07.2024
    Подрез Понторез

Цяпер чытаюць

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»9

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Украіна перамагае ў вайне33

У Мінску правялі кірмаш «ЛНР»10

Афнагель расказаў пра вялікі здабытак 2020-га, заўважны па супрацоўніках Унутраных войскаў, якія ахоўвалі калоніі7

Кіроўца збіў нецвярозага пешахода — што рашыў суд?6

У Мелітопалі ГУР падарваў «буханку» з расійскімі аператарамі дронаў3

Магілёўскім ліфтам дабавяць хуткасці8

Аксамітны сезон: дзе можна адпачыць і колькі давядзецца патраціць2

«Яны што, верталёт прэзідэнта саб’юць?!» Лукашэнка пра намер Еўропы збіваць расійскія самалёты над сваёй тэрыторыяй33

НАСА адправіць астранаўтаў у самы далёкі касмічны палёт у гісторыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»9

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць