Здарэнні

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

Колькасць ахвяр навальніцаў на выходных вырасла да чатырох.

Вечарам 14 ліпеня дзяўчынка з мамай і цёткай накіроўваліся на электрычку да чыгуначнага прыпыначнага пункта «Тэкстыльшчык». Раптам у дарозе іх заспела непагадзь. Моцныя парывы ​​ветру прывялі да падзення дрэў, пад адным з якіх апынуліся жанчыны і малая. паведамляе СК

Ад удару бярозы, якая абрынулася, маці дзяўчынкі страціла прытомнасць, малую прыціснула ствалом. Другая жанчына абышлася нязначнымі ўдарамі і стала даставаць пацярпелых з-пад дрэва, а затым выклікала хуткую.

Нягледзячы на ​​аператыўныя рэанімацыйныя дзеянні медыкаў, дзіця памерла ў машыне хуткай дапамогі.

@nashaniva Апакаліпсіс у Беларусі: Шторм накрыў Гомельшчыну #гомель #мозырь #беларусь #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Раней паведамлялася, што ад непагадзі загінулі тры чалавекі. У кемпінгу «Клёвае месца» каля вёскі Кучкі на Вілейскім вадасховішчы 35-гадовы мужчына, дзяўчына пад Мінскам, якая вярталася з пляжу, а таксама 13-гадовы хлопчык у летніку ў Рэчыцкім раёне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць