МНС зафіксавала ў Мінску 38 падтапленняў. Пацярпелі будынак, паркінг і два пераходы
Самым складаным раёнам ратавальнікі назвалі раёна парка Чалюскінцаў.

Скрыншот відэа: МНС
МНС дала справаздачу наконт наступстваў магутнай залевы, якая прайшла ў Мінску 18 ліпеня.
Паводле звестак ведамства, у сталіцы зафіксавалі 38 падтапленняў праезных частак, адзін паркінг, адзін будынак і два падземныя пераходы.
'Найбольш складаны ўчастак — раён станцыі метро «Парк Чалюскінцаў». Ратавальнікі адпампоўваюць ваду з дапамогай мотапомпаў.
Станцыю ўжо адкрылі для пасажыраў. А вось на метро «Усход» зачынілі адзін з вестыбюляў — там таксама было падтапленне. Пра тое, ці пацярпелі ад стыхіі людзі, МНС не паведамляе.
-
«Я вар’яцкі хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ
-
У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся
-
Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары