Грамадства

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,5

Журналісты pristalica.by знайшлі ў Мінскім раёне краму нізкіх цэн, дзе спецыі каштуюць ад 95 капеек, кансервы — 3—5 рублёў, а дзіцячыя пюрэ — ад 1,29 рубля. На многіх паліцах дзейнічае правіла «розніца = опт»: цана за штуку ўжо аптовая. Што і па чым там можна купіць?

Тут і далей фоты Веранікі Калтовіч

Сакрэт эканоміі просты. На цэнніку пазначаныя дзве сумы: за адну штуку і пры куплі дзвюх-трох аднолькавых пазіцый. Бярэце два пачкі макаронаў ці тры слоічкі дзіцячага харчавання — плаціце па аптовай цане. На некаторых паліцах вісяць жоўтыя цэннікі «Розніца = опт»: там цана за штуку і так аптовая, таму лічыць нічога не трэба. Сустракаюцца і чырвоныя цэннікі са зніжкай.

Усё для хатняй кухні

Бакалея — сэрца крамы. Манка, пшано, пярлоўка, гарох і іншыя крупы каштуюць 1‑3 рублі за пакет, макароны — ад 2,79 рубля, спецыі — ад 95 капеек.

Сланечнікавы алей можна купіць ад 3,5 рубля за літр, аліўкавы — ад 12,89 рубля за маленькую бутэльку і ад 29 рублёў за літровую. Кансервы — супы ў слоіках, леча, фасоля, баклажаны — абыйдуцца прыблізна ў 3‑5 рублёў.

Ёсць мясныя паўфабрыкаты: катлеты і шніцалі каштуюць ад 3,81 рубля, каўбаскі для смажання — ад 5,75, марынаванае мяса для грылю — у асноўным 10‑18 рублёў за ўпакоўку. Рыбны аддзел радуе слабасалёнай стронгай цаной ад 10,49 рубля за ўпакоўку.

Таксама ёсць разнастайнае марожанае ад 1,15 рубля.

Да гарбаты і на свята

Ласунам ёсць дзе разгуляцца. Беларускае печыва ў вялікіх каробках каштуе ад 4,65 да 11 рублёў, шакаладныя пліткі — ад 2 да 8 рублёў. Каробкі цукерак — на любы кашалёк: ад 6 рублёў за асарці да 29 за падарункавы набор.

Каву і гарбату таксама ёсць з чаго выбраць: молатая кава — ад 14 за пачку, зерневая ў кілаграмовых пачках — ад 44. Гарбата — ад 1,59 рубля, але большасць пачкаў каштуе 2,5—6 рублёў.

А яшчэ тут вялікі выбар ліманадаў, сокаў і вады ад 63 капеек.

Для дома і сям'і

Тут можна знайсці тавары самых розных катэгорый. Дзіцячыя пюрэ ў слоічках каштуюць ад 1,29 рубля, падгузнікі — ад 17 рублёў. Зубныя пасты і шчоткі — ад 2 рублёў, пральныя парашкі — 47 рублёў за вялікі пачок.

Гэтая крама аптовых цэн знаходзіцца ў ГЦ «Сеніца».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць