Свет1111

Польскія спецслужбы расследуюць пагрозу забойства Паўла Латушкі 

Паводле афіцыйнага ліста польскай пракуратуры, з якім азнаёмілася агенцтва Reuters, Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) цяпер дапамагае расследаваць злачынствы супраць Паўла Латушкі, якія трапляюць пад катэгорыі «падбухторванне да забойства» і «дзейнасць замежных спецслужбаў».

Павел Латушка. Фота: Офіс Ціханоўскай

Пад замежнымі спецслужбамі маюцца на ўвазе беларускія ці расійскія, адзначаюць журналісты.

Сам Латушка пракаментваў Reuters сітуацыю так.

«За апошнія паўгода значна павялічылася колькасць пагроз у дачыненні да мяне і іншых прадэмакратычных актывістаў.

У апошні час мы таксама зафіксавалі актывізацыю спробаў аказаць ціск на канкрэтных членаў нашай каманды з боку людзей, якія выдаюць сябе за афіцэраў КДБ. Яны выкарыстоўваюць метады хабарніцтва, шантажу і пагроз рэпрэсій у дачыненні да нашых сваякоў і сяброў», — заявіў Латушка ў каментары да агенцтва Reuters.

Нагадаем, што нядаўна Павел Латушка ў інтэрв'ю польскаму парталу Onet расказаў пра дзейнасць беларускіх спецслужбаў за мяжой і пра небяспеку ў сувязі з гэтым для сябе асабіста. 

У ім палітык адзначыў, што можа асцерагацца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах, і што яго забойства замовілі ў даркнэце за ўзнагароду 30 тыс. еўра.

Каментары11

  • Пытанне
    19.07.2024
    "У апошні час мы таксама зафіксавалі актывізацыю спробаў аказаць ціск на канкрэтных членаў нашай каманды з боку людзей, якія выдаюць сябе за афіцэраў КДБ. Яны выкарыстоўваюць метады хабарніцтва, шантажу і пагроз рэпрэсій у дачыненні да нашых сваякоў і сяброў», — заявіў Латушка ў каментары да агенцтва Reuters."

    Пагрозы панятна, шантаж панятна. А што за "метады хабарніцтва"?

    Людзі, якія выдаюць сябе за афіцэраў КДБ даюць хабары сваякам і сябрам каманды Латушкі?
  • Хто ведае
    19.07.2024
    Зачараваная лічба 30 тысяч, думаеце Кавалеўскі не тое штосці ляпнуў і палез у даркнет за падпрацоўкай?
  • Адказ
    19.07.2024
    Пытанне , гэта ён паглядзеў, як Рымашэўскую-Гузу ўскрылі, і зразумеў, што ўскроюцца і схемы прыкрыцця Машэнскіх-Алексіных ад санкцый. Відаць, будзе зліваць кагосці з атачэння праз "хабар" за тое, каб гаманцоў не чапалі.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў7

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў7

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць