Грамадства2626

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET

Radio ZET спасылаючыся на свае крыніцы ў Міністэрстве замежных спраў, піша пра «жорсткія перамовы Польшчы з Беларуссю», на коне — поўнае закрыццё памежных пераходаў.

Польскія ўлады вядуць перамовы з Беларуссю аб вызваленні Анджэя Пачобута, — неафіцыйна заявіў Радыё ZET неназваны чыноўнік польскага МЗС. 

Паводле яго, адным з аргументаў у адносінах з Мінскам, які можа выкарыстоўваць польскі бок, зʼяўляецца пытанне аб поўным закрыцці пагранічных пераходаў з Беларуссю. 

@nashanivanews Жорсткія перамовы паміж Польшчай і Беларуссю #беларусь #польша #пачобут #poczobut #лукашенко #дуда #2020 #граница #машина #переезд ♬ Babel - Gustavo Bravetti

Сігналы з Беларусі аб тым, што яна гатовая гаварыць пра крызіс на мяжы і адмяніла візы для 35 еўрапейскіх краін, высокапастаўлены чыноўнік замежных спраў назваў «фікцыяй». 

«Мы ім не верым. Калі нічога не зменіцца, мы цалкам закрыем памежныя пераходы з Беларуссю. І гэта таксама ўдарыць па таварах, імпартаваных з Кітая. Гэтае пытанне павінна было абмяркоўвацца, у прыватнасці, падчас чэрвеньскага візіту прэзідэнта Анджэя Дуды ў Кітай», — дадаў ён.

Учора намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Анджэй Шэйна назваў тры ўмовы нармалізацыі адносін з Мінскам — канец гібрыдных нападаў, выдача забойцы польскага жаўнера, вызваленне асуджаных палякаў ды іншых палітвязняў. 

Каментары26

  • Ёсік
    23.07.2024
    Ну дамовіцеся вы аб вызваленьні аднаго паляка па нацыянальнасьці, але прыстойнага грамадзяніна Беларусі. Што зьменіцца? Як быў у вас пад бокам ганебны людажэрскі рэжым, так і застанецца. Мігранты зьнікнуць? Часова так, потым гэтыя "апалонікі" шчэ якую трасцу прыдумаюць. Лукашэнка тутака нуль, усе каманды ад пуціна. І не пакідайце Сувалкскі калідор без нагляду, а то вунь якія бэтээры ды джыпы ёсьць у лукашовых жаўнераў, з-за стала апасьля сняданку не пасьпееце выйсьці, як яны ўжо будуць пад Калінінградам стаяць, я па ТБ бачыў, і хрэнін з вальфовічам казалі, што беларуская армія поўтраця (2,5) ў сьвеце.
  • Вадя
    23.07.2024
    Глупости.
  • Кастусь
    23.07.2024
    поляки - молодцы, за своих бьются до последнего. А мне вспомнился разговор калушенко с Пашиняном (вроде бы) по итогам второй карабахской войны. Пашинян такой - очень плохо, мы потеряли около 5000 убитыми. А калушенко ему - пффф, 5000 всего, этож ерунда.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?7

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла16

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?7

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць