Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1212

Наколькі Мінску грэе сэрца Януковіч?

Калі разважаць просталінейна, то ў беларускіх вярхах нібыта павінны пляскаць у ладкі без пяці хвілін трыумфу Януковіча ва Украіне. Піша Аляксандр Класкоўскі.

Калі разважаць просталінейна, то ў беларускіх вярхах нібыта павінны пляскаць у ладкі без пяці хвілін трыумфу Януковіча ва Украіне.

У вачах добрай часткі публікі яго прыход да ўлады ставіць сімвалічны крыж на ідэалах аранжавай рэвалюцыі, якая пяць гадоў таму так напалохала беларускае начальства.

І тутэйшыя дзяржаўныя СМІ, трэба меркаваць, старанна адпрацуюць гэтую тэму. Вось, маўляў, наеліся нашы паўднёвыя суседзі хваленай дэмакратыі ад пуза. Пераканаліся: гэта не сала, ёю сыты не будзеш!

Але такія дубовыя сілагізмы — прымітыў для піпла. На справе ўсё больш складана.

«Гэта не лепшы варыянт для афіцыйнага Мінска, — так пракаментаваў верагодную перамогу лідэра Партыі рэгіёнаў на выбарах у суседзяў мінскі аналітык Андрэй Фёдараў. — У Януковіча імідж прамаскоўскага палітыка.

Беларускае кіраўніцтва, трэба думаць, пабойваецца, што апынецца ў цені. Для Масквы Украіна безумоўна важнейшая за Беларусь».

Іншая рэч, дадае Фёдараў, што праз нейкі час у адносінах Расіі з Украінай усё стане на свае месцы, бо насамрэч Януковіч — праўкраінскі палітык. Больш за тое, ён кроўна зацікаўлены агароджваць сваіх сяброў з бізнесу ад экспансіі з усходу, гаворыць эксперт.

Ён прагназуе: у любым выпадку Мінск будзе змушаны ратыфікаваць падвешаную яшчэ ў мінулым стагоддзі дамову пра мяжу з Украінай. Гэты «вісяк» элементарна тармозіць эканамічную супрацу. І наогул, у выпадку перамогі Януковіча дачыненні па лініі Кіеў — Мінск стануць болей прагматычнымі.

У адрозненне ад Юшчанкі, новы прэзідэнт не будзе прыбірацца ў тогу медыятара паміж аўтарытарнай беларускай уладай і дэмакратычнай Еўропай. На час заціхнуць, мабыць, і энергетычныя гульні, разлічаныя найперш на тое, каб ціснуць на псіхіку Маскве: вось мы зараз запусцім трубу Адэса — Броды ў аверсным рэжыме і да т.п.

Хоць шукаць альтэрнатывы расійскім энерганосьбітам усё роўна давядзецца і Мінску, і Кіеву. І гэта аб’ектыўна лепш рабіць у звязцы — як паміж сабой, так і з Еўразвязам.

Ну, а з Бруселем беларуская ўлада цяпер і так размаўляе без пасярэднікаў. І пры ўсёй непадатлівасці наўрад ці захоча страчваць гэты козыр. Заходні тыл патрэбны дзеля таго, каб ямчэй упірацца рогам перад Масквой.

Што да нібыта паразы дэмакратыі ва Украіне, то і гэтая выснова павярхоўная. Як ні парадаксальна, але гэтыя выбары паказваюць, што

дэмакратычная сістэма стрымак ды і процівагаў у нашых паўднёвых суседзяў умацавалася.

Так, там шмат бруду і карупцыі, саўковая спадчына ўчэпіста трымае ў палоне і эліты, і электарат. Але ўжо стала дадзенасцю палітычная канкурэнцыя. Там вышэйшы ўзровень свабоды прэсы. Там улада — пры любых персаналіях — у значна большай ступені, чым у нас, змушана лічыцца з настроямі ў грамадстве. Асабліва з улікам таго разлому ў краіне — практычна напалам, які адлюстравалі гэтыя выбары. Пры такім раскладзе абвяшчаць апанентаў «адмарозкамі», ладзіць усялякія вендэты вельмі небяспечна.

Дарэчы, многія эксперты мяркуюць, што небяспека правадырства была б значна мацнейшая, калі б апынулася пры стырне тэрмаядзерная Юлія Цімашэнка.

«Добрая навіна — не перамагла Цімашэнка, дрэнная навіна — перамог Януковіч»,

— змрочна пажартаваў на радыё «Свабода» публіцыст Анатоль Стрэляны.

Краіну яшчэ будзе ліхаманіць. Новаму прэзідэнту прарочаць праблемы з легітымнасцю. Дэмакратыя ўвогуле клапотная справа. «Гэта пытанне каштоўнасцяў, — гаворыць беларускі палітолаг Валер Карбалевіч. — Для кагосьці найважнейшы парадак любым коштам, для іншага найважнейшай ёсць дастатковая ступень свабоды. Дэмакратыя — гэта не выбар ідэальнага кіраўніка, а хутчэй магчымасць змяніць таго, хто не падабаецца».

У Беларусі працэс электаральнай ратацыі кіроўных эліт заблакаваны вось ужо другое дзесяцігоддзе. Можна ківаць на высокі рэйтынг нязменнага прэзідэнта. Але ў краіне выпаленага палітычнага поля ўсе рэйтынгі вельмі ўмоўныя. Іх сэнс страчваецца. Ну як можна разважаць, напрыклад, пра рэйтынг Сталіна ці Брэжнева? Народ у прынцыпе не ведае альтэрнатывы. Народ лічыць выбары выключна дэкаратыўнай, цырыманіяльнай рэччу: ну схадзіў на ўчастак піва папіць…

Ва Украіне барацьба ідзе ў рэале. Вось і цяпер пра перамогу Януковіча мы разважаем толькі гіпатэтычна. Напэўна пачнуцца спрэчкі.

Але ў любым выпадку некалькі незалежных экзіт‑полаў (за што ў нас даюць па галаве) — як рэнтген, што прасвечвае падлік галасоў.

Тут тузінам працэнтаў налева‑направа не пакідаешся.

Доўгі час фішкай беларускай улады была сытая стабільнасць. Але міф пасыпаўся, як толькі Расія прыкруціла кранік. І зараз усё ясней, што стагнацыя будзе доўга і пакутліва вылазіць бокам. Нас абгоняць суседзі, якія ўжо перажывуць да таго часу эканамічную і палітычную ломку.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў25

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць