Меркаванні11

Спачатку маўчанне, потым — бурная рэакцыя. Хто прымусіў Лукашэнку мітусіцца

Цягам трох дзён, падчас якіх разгортвалася вайсковая аперацыя ўкраінскіх узброеных сілаў у Курскай вобласці Расіі, улады Беларусі маўчалі. Не было афіцыйных заяваў. Дзяржаўныя медыя толькі транслявалі расійскі афіцыёз. Маўчаў і Аляксандар Лукашэнка. Але пасля працяглай паўзы гучна адрэагаваў, піша Валер Карбалевіч у сваім блогу на сайце Радыё Свабода.

President.gov.by

Незвычайную актыўнасць праявіла МЗС, якое паспела за адзін дзень выступіць з асуджэньнем рэйду ўкраінскіх войскаў у Курскую вобласць, заявіць пратэст часоваму паверанаму ў справах Украіны і нават паскардзіцца у ААН і АБСЕ на ўкраінскія беспілотнікі.

Выбухнулі ўсе прапагандысцкія рэсурсы. Навыперадкі сталі каментаваць дзеянні Украіны дэпутаты.

Што адбываецца насамрэч? Найперш — ці была сапраўды атака беспілотнікаў з тэрыторыі Украіны на Беларусь? Украінскі бок гэта зняпраўджвае. Паводле маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», ніякіх дронаў з тэрыторыі Украіны ў гэтыя дні выяўлена не было, як не было ніякіх запускаў ракет са знішчальніка Су-30 або верталёта Мі-24 Узброеных сілаў Беларусі.

Таксама ўкраінская памежная служба заяўляе, што дадатковых беларускіх войскаў каля мяжы пакуль няма.

З усяго гэтага можна зрабіць наступныя высновы.

Найперш — здарыўся нейкі моцны штуршок, які прымусіў афіцыйны Мінск заўважна мітусіцца і актыўна дэманстраваць сваю падтрымку расійскаму саюзніку. І такім штуршком, відавочна, сталі не дакоры з боку расійскіх Z-блогераў, на якія Лукашэнка дасюль не надта рэагаваў. Можна меркаваць, што гэта быў нейкі моцны сігнал з вышэйшых расейскіх інстанцыяў. І сігнал такі, які нельга было праігнараваць.

Рэакцыя афіцыйнага Мінска на гэты сыгнал ці штуршок з Масквы выявілася даволі штучная. Выглядае, не было часу прыдумаць нешта больш рэалістычнае. Варта зьвярнуць увагу на пэўную разгубленасць палітычнага кіраўніцтва Беларусі. Не было ўжо традыцыйнай нарады Лукашэнкі з кіраўнікамі сілавых ведамстваў.

10 жніўня Лукашэнка ў часе размовы з жыхарамі вёскі Гарадзішча Шклоўскага раёна заявіў: «Там ужо на мяжы неспакойна. Вось я павінен тэрмінова заўтра быць на месцы і разьбірацца з гэтымі праблемамі». Але назаўтра ён чамусьці не паехаў на беларуска-ўкраінскую мяжу, як анансаваў, а наведаў агракамбінат «Юбілейны» ў Аршанскім раёне.

Трэба адзначыць, што рэакцыя афіцыйнага Менску на падзеі вельмі дэманстратыўная. Шмат шуму, публічных дзеяньняў, разьлічаных на тое, каб гэта ўхвальна ўспрынялі ў Маскве.

Маўляў, мы перасоўваем да ўкраінскай мяжы дадатковыя войскі, адцяваем увагу вайскоўцаў Украіны, тым самым падтрымліваем расійскага саюзьніка. Таму не трэба нас папракаць.

Можна меркаваць, што гэтым усё і абмяжуецца. Імавернасць рэальнага ўдзелу беларускай арміі ў расійска-ўкраінскай вайне застаецца невысокай.

Каментары1

  • даведка
    12.08.2024
    ВСУ вероломно нарушили пакт о ненападении, когда Лукашенко отдыхает у тёщи...

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць