Грамадства22

Кнігі Ігара Мельнікава трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Кнігі гісторыка Ігара Мельнікава ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Мінінфарм. Рашэнне аб прызнанні іх экстрэмісцкімі матэрыяламі прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня, піша Reform.news.

Ігар Мельнікаў. Фота з яго фэйсбуку

У спіс унесены наступныя кніжныя выданні, «а таксама іх копіі альбо іншыя кніжныя выданні»:

Нічыпарук П.К., Мельнікаў I. B. Адысея палешука / Павел Нічыпарук, Ігар Мельнікаў. — Мінск: «Альфа-кніга», 2017. — 328 с.;

Мельнікаў, I. B. Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах / Ігар Мельнікаў — Мінск: «Альфа-кніга», 2018. — 224 с.;

Мельнікаў, I.B. На «мяжы цывілізацый». Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі / Ігар Мельнікаў. — Мінск: «Альфа-кніга», 2020. — 352 с.

Нядаўна стала вядома, што Ігара Мельнікава пачнуць судзіць 10 верасня ў Мінгарсудзе. Яму выстаўлена абвінавачанне ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).

Каментары2

  • Tlo
    30.08.2024
    Спасибо судам за рекламу, но слишком много книг "экстремистских", я не успеваю их все читать...
  • .
    30.08.2024
    Дзякуй за рэкамендацыі.

    Мабыць, тыя аўтары забароненых кніг, якія на свабодзе, падумалі б над тым, каб выкласці іх у свабодны доступ у электроннай форме.
    Людзі будуць чытаць, і гэта бяспечней, чым захоўваць папяровы экзэмпляр (зразумела, файл чытаць з інтэрнэта або трымаць у архіваў з паролем і без сапраўднай назвы кнігі).

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць