У Полацку Volkswagen урэзаўся ў слуп, а потым у дрэва. Кіроўца загінуў
Пасажыра аўтамабіля шпіталізавалі.

Аварыя адбылася каля поўначы на Баравой вуліцы ў Полацку. 34‑гадовы кіроўца Volkswagen не даў рады кіраванню і з’ехаў у правы кювет. Там аўтамабіль урэзаўся ў слуп, а затым — у дрэва.
Кіроўца памёр ад траўмаў на месцы, 32‑гадовага пасажыра адвезлі ў бальніцу.
Каментары