Грамадства11

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы

«Зроблена беларусамі ў Польшчы з думкамі пра мясціны, дзе пахне чабор», — з такім надпісам на этыкетцы ў Варшаве ў беларускай краме падарункаў з нацыянальным каларытам Vyraj стартаваў продаж камбучы «Пахне чабор».

«Яшчэ два месяцы назад я не ведаў такога слова «камбуча». І вось адна сябровачка мне распавяла, што гэта зараз вельмі папулярны напой ва ўсім свеце.

Таму, у межах сваёй інтэграцыі ў звычайнае жыццё, я разам з польскім вытворцам гэтых напояў і крамай Vyraj хутка зрабілі такую калабарацыю», — так прадстаўляе навінку ў фэйсбуку стваральнік легендарнай мінскай крамы symbal.by, нядаўні палітзняволены Павел Белавус.

Напой, створаны беларусамі з любоўю да роднай зямлі і традыцый, можна ўжо знайсці ў краме Vyraj у цэнтры Варшавы па адрасе Aleja Armii Ludowej 12.

Крама працуе штодзённа без выхадных з 12.00 да 21.00. Таксама набыць камбучу можна анлайн на сайце vyraj.pl з дастаўкай.

Камбуча «Пахне чабор» — гэта крафтавы натуральны ферментаваны (жывога браджэння) безалкагольны слабагазаваны напой са смакам язміну і чабору ды далікатным кветкава-травяным букетам, які асвяжае і дорыць цёплыя ўспаміны пра дом.

Рэцэптуру для напоя распрацавала каманда крамы Vyraj па стандартах Еўрапейскага Звязу ў шчыльнай супрацы з польскім вытворцам гэтага напою. У склад напою ўваходзяць выключна натуральныя інгрэдыенты: настой зялёнай язмінавай гарбаты, канцэнтрат яблычнага соку, цукар, настой чабору і культура камбучы. Партыя лімітаваная — усяго 1500 бутэлек.

Слоган «Пахне чабор» мае для беларусаў асаблівы літаратурны, гістарычны і эмацыйны сэнс. Сам гэты крылаты выраз паходзіць з вядомага верша беларускага паэта Петруся Броўкі «Пахне чабор». У 2020 годзе гэтыя словы сталі адным з галоўных пароляў і сімвалаў беларускіх пратэстаў, свабоды, салідарнасці і нязломнасці, а сам чабор ператварыўся ў сапраўдны культурны код вернасці сваім караням і любові да роднай зямлі.

Для ўсіх, хто памятае гэты пароль і для каго ён застаецца важным і сёння, на этыкетцы бутэлькі аб’ёмам 330 мл размешчаны герб «Пагоня» ў атачэнні галінак квітнеючага чабору і кранальны подпіс лацінкай: Zrobliena bielarusami ŭ Poĺščy z dumkami pra miasciny, dzie pachnie čabor (Зроблена беларусамі ў Польшчы з думкамі пра мясціны, дзе пахне чабор). 

Сімвалічна, што выхад напою супаў з важнай навіной з Беларусі: 5 лістапада былі падведзеныя вынікі нацыянальнай кампаніі «Расліна 2027 года», арганізаванай грамадскім аб’яднаннем «Батанічнае таварыства» і Інстытутам эксперыментальнай батанікі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. На першым этапе з 95 кандыдатаў выбралі 6 фіналістаў, а ў анлайн-галасаванні перамогу атрымаў менавіта Чабор звычайны (Thymus serpyllum), апярэдзіўшы Дуб чарэшчаты і Венерын чаравічак сапраўдны.

Старт продажу адбыўся 27 лістапада 2026 года ў краме Vyraj (Aleja Armii Ludowej 12, Warszawa).

Спецыяльны кошт: на працягу першага тыдня продажу да 03.12.2026 дзейнічае прома-кошт — 10 злотых за бутэльку, пасля чаго рэгулярная цана складзе 15 злотых.

Афіцыйная прэзентацыя і дэгустацыя: 2 снежня 2026 года а 18:00 у краме Vyraj. Наведальнікі змогуць пакаштаваць новы напой, а таксама паспрабаваць іншыя напоі ад вытворцы камбучы ў Польшчы, паразмаўляць са стваральнікамі і набыць бутэлькі з эксклюзіўнай партыі.

Каментары1

  • Кола
    28.11.2026
    Нейкае дзяцінства, калі пра грошы.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі6

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на будоўлі загінуў машыніст аўтакрана

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы3

Змяняюцца правілы аплаты мабільнага інтэрнэту звыш тарыфу. У кліента будуць пытацца згоды

Кубракоў прапанаваў перад здачай экзаменаў на правы вазіць прэтэндэнтаў на месцы смяротных ДТЗ11

Пазняк расказаў пра рускамірскую агрэсію супраць Офіса Ціханоўскай130

У Беларусі заблакуюць Spotify27

У Дзень Герояў байцы Палка Каліноўскага ўпарадкавалі беларускую частку мемарыяла ў Запарожжы ФОТЫ1

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі6

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць