Грамадства44

Беларускіх старшакласнікаў навучаць праводзіць допыты

Міністэрства адукацыі пастановай №87 ад 19 ліпеня зацвердзіла абноўленую праграму факультатыва «Гатовы Радзіме служыць!» для вучняў X-XI класаў. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 1 верасня, заўважыла Reform.news.

Мінскія старшакласнікі падчас наведвання Акадэміі МУС. Фота: amia.by 

Калі ў папярэдняй рэдакцыі праграма факультатыва павінна была пазнаёміць навучэнцаў толькі з асновамі вайсковай справы, то цяпер у ёй прадугледжаны профілі па спецыяльнасцях цэлага шэрагу сілавых ведамстваў.

У новай рэдакцыі праграма разлічаная на 69 гадзін: 35 гадзін у 10-м класе і 34 гадзіны ў 11-м. Яна скарочаная на 1 гадзіну ў выпускным класе ў параўнанні з дзейнай.

Праграма складаецца з агульнага модуля «Нацыянальная бяспека дзяржавы. Абарона Айчыны — доўг і абавязак грамадзяніна» (22 гадзіны) і варыятыўных модуляў «Вайсковая справа», «Будучы памежнік», «Будучы мытнік», «Будучы следчы», «Будучы выратавальнік», «Будучы ахоўнік правапарадку» (47 гадзін).

У рамках асноўнага модуля прадугледжана знаёмства вучняў з вытокамі і станаўленнем беларускай дзяржаўнасці, гераічнай гісторыяй краіны. Таксама будуць праводзіцца заняткі па тапаграфічнай падрыхтоўцы, інфармацыйнай бяспецы, медпадрыхтоўцы, фізічнай падрыхтоўцы.

У рамках варыятыўных модуляў школьнікаў будуць знаёміць са спецыфікай праходжання службы ва Узброеных сілах, Дзяржпагранкамітэце, Дзяржаўным мытным камітэце, Следчым камітэце, МНС і органах унутраных спраў.

Напрыклад, модуль «Будучы следчы» прадугледжвае засваенне навучэнцамі практычных прыёмаў і навыкаў правядзення «асобных следчых дзеянняў (допыту, вочнай стаўкі, прад'яўлення для апазнання, агляду месца здарэння)», а модуль «Будучы мытнік» — «духоўна-маральнае выхаванне, фарміраванне маральна-псіхалагічнай гатоўнасці да службы ў мытных органах».

Кожны варыятыўны модуль прадугледжвае знаёмства з нарматыўна-прававой базай працы ў сілавых ведамствах: напрыклад, будучым следчым будуць выкладаць асновы крымінальнага права, а мытнікам — мытнага заканадаўства.

Прадугледжаныя заняткі і па фізічнай падрыхтоўцы, страявой і стралковай падрыхтоўцы для будучых вайскоўцаў, памежнікаў і міліцыянераў, пры гэтым праграма для памежнікаў змяшчае і заняткі па метадах выжывання ў экстрэмальных сітуацыях.

Будучым выратавальнікам давядзецца пазнаёміцца з тэхнічным абсталяваннем МНС, а таксама метадам працы пры надзвычайных сітуацыях.

Трэба адзначыць, што гэта не адзіны факультатыў, у рамках якога старшакласнікі могуць пазнаёміцца з методыкай вядзення допыту. У студзені гэтага года Мінадукацыі зацвердзіла праграму факультатыва «Вайсковы пераклад» па вучэбным прадмеце «Англійская мова». Яна прадугледжвае, што школьнікі змогуць у выніку «ажыццяўляць двухбаковы пераклад гутаркі або допыту ваеннапалоннага (апытанне мясцовага жыхара)». 

Каментары4

  • Кастусь
    31.08.2024
    после факультатива папа поехал на сутки, маму лишили родительских прав
  • Бобр
    01.09.2024
    С одной стороны это хорошо если лучших отберут в касту привилегированных. Может и это есть наш путь, когда человек из системы изменит эту систему в нормальный лад
  • recycle
    02.09.2024
    Бобр , гэта яшчэ больш смешна, чым песні апазіцыі, што нехта там не дажыве да новага года:)))

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай8

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА7

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай8

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць