Спорт66

Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА

Футбольная зборная Беларусі перамагла ў другім матчы дывізіёна 3 Лігі нацый. Гуляла яна ў гасцях, а супернікам была зборная Люксембурга.

Фота: wort.lu

Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць беларусаў. Адзіны мяч на 76-й хвіліне забіў Валерый Грамыка.

У першым матчы гэтага розыгрышу зборная Беларусі згуляла 0:0 са зборнай Балгарыі, а Люксембург саступіў Паўночнай Ірландыі 0:2.

Наступны матч, фармальна на сваім полі, беларусы правядуць 12 кастрычніка ў Венгрыі супраць паўночнаірландцаў.

Цяпер пасля 2 матчаў Беларусь мае 4 балы і пакуль займае першае месца ў групе, далей з 3 баламі ідзе Паўночная Ірландыя, якая згуляла на матч менш, балгары на трэцім месцы з 1 набраным балам у адным матчы, а Люксембург без набраных у двух матчах ачкоў замыкае табліцу.

Каментары6

  • :|
    08.09.2024
    Улічваючы гаротны стан сеньняшняга беларускага футбола, то пачалі групавы турнір даволі не блага. Як там далей будзе.
    Ну і як толькі прыходзіць нейкі заходні спецыяліст, хай сабе і зусім без гучнага імя, то каманда пачынае хоць неяк гуляць. Таму выснова - нашым трэнерам трэба таксама вучыцца і вучыцца
  • Баец ПКК
    08.09.2024
    В лукашиской федерации футбола сегодня порвали пять баянов
  • нагамяч
    08.09.2024
    :|, далей будзе 2 паразы ад ірландцаў са складам з АПЛ/Чэмпіёншыпа, балгары збяруцца і зробяць высновы з нічыёй, ну і з люксамі можа пункт зачэпяць, і гэтага хопіць для захавання месца ў дывізіёне С, не болей. А сёння ледзьве перамаглі з-за дрэннага функцыянальнага стану люксембуржцаў, у большасці з якіх сезон толькі распачаўся

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць28

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

У Румыніі кантралявана падарвалі Дунай, каб скіраваць паток вады на АЭС4

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць45

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі2

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы1

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА24

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць28

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць