Грамадства55

«А колькі зарабляе ваш музей?» Латушка расказаў, як прасіў Лукашэнку не аддаваць будынак на Фрунзэ следчым

У будынку ў стылі класіцызму планавалася размясціць Нацыянальны гістарычны музей, але пасля яго аддалі сілавікам.

Будынак Следчага камітэта. Фота: Яндэкс-Карты

Будынак на вуліцы Фрунзэ перадалі Следчаму камітэту ў студзені 2012 года. Тады Павел Латушка быў міністрам культуры.

Ён расказаў «Еўрарадыё», як спрабаваў абараніць права гістарычнага музея на гэты будынак.

«Пасля таго як з'явілася пагроза перадачы будынка на адрас Следчага камітэта, мной як міністрам культуры быў ініцыяваны шэраг зваротаў у адміністрацыю Лукашэнкі. У выніку на аб'ект выязджаў тагачасны дзяржсакратар Рады бяспекі Леанід Мальцаў, якому я прадставіў сітуацыю, якая склалася і настойваў на тым, што недапушчальна перадаць гэты аб'ект Следчаму камітэту.

Гэты будынак знаходзіцца ў цэнтры горада, мае адпаведнае знешняе архітэктурнае аблічча і найлепшым чынам пасуе Нацыянальнаму гістарычнаму музею.

Трэба аддаць належнае, што Мальцаў абяцаў хадайнічаць аб магчымым пошуку іншага будынка для Следчага камітэта. Аднак гэтыя спробы не мелі поспеху», — расказаў Латушка.

Неўзабаве ён падняў гэтае пытанне на публічнай сустрэчы Лукашэнкі з таленавітай моладдзю ў Нацыянальнай бібліятэцы.

«Я памятаю рэакцыю Лукашэнкі, які мне на нарадзе публічна сказаў: «А колькі зарабляе ваш Нацыянальны гістарычны музей? Які даход ён прыносіць дзяржаве?»

Гэтыя словы прагучалі вельмі цынічна. Пераводзіць на фінансава-грашовыя адносіны гісторыю краіны, выхаванне моладзі для незалежнай дзяржавы… Я парыраваў: а якія фінансавыя даходы прыносіць дзяржаве Следчы камітэт?

Памятаю, я тады сказаў: калі вы наведваеце еўрапейскія сталіцы, напрыклад, Вену, Вільню, Рым, вы ж бачыце, дзе, у якіх будынках знаходзяцца галоўныя музейныя аб'екты гэтых краін. І ў той жа момант злавіў сябе на думцы, што Лукашэнка на той момант ужо не наведваў гэтых сталіц. Пасля ў яго былі толькі паездкі ў Вільню, у Вену — але не больш за тое», — успомніў Латушка.

Паводле яго слоў, усе наступныя спробы пакінуць будынак за музеем не мелі эфекту.

Гістарычны музей застаўся ў старым будынку на Карла Маркса. Нядаўна было анансавана будаўніцтва новага комплексу Нацыянальнага гістарычнага музея побач з Палацам Незалежнасці на месцы былога парку Dreamland.

Каментары5

  • Палпалыч Былы
    16.09.2024
    Бёг навыперадкі з Галоўным Сьледчым пілаваць бюджэты, ды дзе там дасі рады, ён выспартаваны такі, трывала заскочыў на чужы карак, а я, небарака, ўвесь час бачком.
    Ну, свае ногі, вядома, ні дня ў жыцьці ня біў, не палічыце зусім ўжо целепнем
  • FBI
    16.09.2024
    Я - першародны сьледчакамітэтны рак. Я замацавала карны прынцып юрыспрыдэнцыі, а ня вы дасьледуеце папуаскія рэплікі
  • габажнік хмплыматычнай мафыны
    16.09.2024
    FBI, я не з'яуляюся дачкой падл падлыча і отчыма дачкі яго

Цяпер чытаюць

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан2

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы зрабілі больш за любую іншую дзяржаву». Трамп абвясціў 8 мая Днём Перамогі ў ЗША30

Мінчанка папрасіла Кухарава памяняць ёй кватэру праз інфрагук ад суседскага камп'ютара3

Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік39

Расійскія ўлады ў 2024 годзе запатрабавалі ад Google выдаліць рэкордную колькасць кантэнту3

Інсайдар расказаў, што Хатаба атруцілі «Навічком». Памёр і куплены агент, які перадаў яму ліст13

Віцэ-прэзідэнт ЗША: У наступныя 100 дзён ЗША паспрабуюць арганізаваць перамовы Расіі і Украіны15

Роберт Дэ Ніра пра гендарны пераход дачкі: Я люблю яе гэтак жа, як любіў яго12

Пуцін паказаў сваю кватэру ў Крамлі ФОТЫ21

Вучыч не збіраецца адмяняць візіт у Маскву на 9 мая: Я сказаў Пуціну, што прыеду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан2

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць