Музыка1111

Спявак Ap$ent адмяніў канцэрты ў Літве і Латвіі. У чым прычына?

Песня «Можно я с тобой», якая прысвечана вымушанай эміграцыі, узарвала тыкток і прынесла Ap$ent шалёную папулярнасць. Але ўчора спявак паведаміў, што адмяняе запланаваныя канцэрты ў краінах Балтыі.

AP$ent на канцэрце ў Варшаве. Фота з яго інстаграма

Арсеній Кісляк (сапраўднае імя спевака Ap$ent) павінен быў выступіць 26 верасня ў Таліне, 27 верасня ў Вільні і 29 верасня ў Рызе. Але ён звярнуўся да фанатаў у тыктоку:

— У мяне ёсць навіны, на жаль, не вельмі добрыя. Канцэрты ў краінах Балтыі адмяняюцца. Грошы за квіткі, канешне, будуць вернуты.

Фанаты артыста заўважылі, што фонам грае яго песня «Упал — вставай» і пачалі хвалявацца, ці не здарылася чаго.

Каментуючы адмену канцэрта «Нашай Ніве», Ap$ent сказаў:

— Чарада не зусім прыемных падзей, расчараванняў і перагружанасць арганізацыйнай працай пасадзілі мне батарэйку. Мне трэба крыху часу на перадышку і творчасць.

На ўдакладненне, ці атрымалася сабраць залы ў дзвюх еўрапейскіх сталіцах, спявак адказаў, што з такімі пытаннямі трэба звяртацца не да яго. Канцэрт у Варшаве на мінулым тыдні ў Ap$ent прайшоў паспяхова.

Каментары11

  • Фанат з Балтыі
    23.09.2024
    Дзіўна чуць такія навіны з каналаў, а не ад арганізатараў, бо пра адмену ніхто афіцыйна не паведамляў, як і тое, як вярнуць грошы
  • Анатоль Цыц
    23.09.2024
    Вельмі таленавіты артыст. Але ж абсалютна далёкі ад беларушчыны, як і большасць "невераятных". Гэта наша вялікая трагедыя, што вырасла ўжо не адно пакаленне абсалютна абмаскаленых беларусаў.
  • Цім
    23.09.2024
    Гэта не прафесійна. Адзін выступ у дзень, канцэртныя залы побач, без цяжкіх пераездаў ...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць