Грамадства

«Зачыстка дэструктыўных ячэек»: сілавікі масава затрымліваюць жыхароў Магілёўшчыны

Пасля затрымання 23 верасня Аляксандра Кандрычына, які, па версіі сілавікоў, нанёс нажавыя раненні двум супрацоўнікам ГУБАЗіК, у Магілёве пачалася масавая зачыстка грамадзян, якія, на думку супрацоўнікаў міліцыі, маглі мець дачыненне да нападу, піша «Вясна».

Аляксандр Кандрычын. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Літаральна праз некалькі дзён пасля здарэння сілавікі затрымалі сябра і былога калегу Кандрычына. Па інфармацыі прэс-службы МУС, пры ператрусе ў доме затрыманага сілавікі выявілі агнястрэльную зброю, часткі да яе, патроны рознага калібру, рэчывы для вырабу выбухоўкі, наркотыкі, халодную зброю, у тым ліку замаскіраваную пад прадметы побыту. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу за незаконны абарот агнястрэльнай зброі (арт. 295 Крымінальнага кодэкса).

А 1 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра «зачыстку дэструктыўных ячэек» у Магілёве.

Пад «дэструктыўнымі ячэйкамі» блізкі да МУС тэлеграм-канал пазначыў магілёўцаў, якія пакінулі каментары ў інтэрнэце пасля навіны пра напад.

Як паведамляе MAYDAYMog, паводле відэароліка, было затрымана мінімум 4 мужчыны, у тым ліку 62-гадовы жыхар вёскі Прокшанічы Магілёўскага раёна. На яго затрыманне выехала 10 сілавікоў, сярод якіх былі «спецназаўцы» з нядаўна ўтворанага атрада «Гром» (створаны ў красавіку 2024 года). Астатніх мужчын таксама затрымлівалі ад пяці сілавікоў у баявой экіпіроўцы.

На відэа бачна, што ніхто з затрыманых супраціву не аказваў. У дадзены момант лёс гэтых людзей невядомы.

Аднаго з магілёўцаў прыехалі затрымліваць каля 10 сілавікоў. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што нібыта знаходзіцца ў «экстрэмісцкіх» чатах і пакідае там каментары. Сярод іншага, яму інкрымінуюць і каментары да навіны пра Кандрычына.

Адзін з затрыманых магілёўцаў. Скрыншот з відэа

Пра яшчэ адно затрыманне за камент у інтэрнэце піша «Медыязона». Сілавікі затрымалі гарадзенскага студэнта 4 курса ГРСУ, які «ўхваляў у сацыяльных сетках» дзеянні магілёўца, абвінавачанага ў замаху на забойства міліцыянтаў. Ролік з ім апублікаваў праўладны гродзенскі тэлеграм-канал. 

На відэа юнак у белым джэмперы выбачаецца перад супрацоўнікамі міліцыі. Артыкул, паводле якога затрыманы гарадзенец, не ўдакладняецца. Паведамленні, якія прыпісваюцца студэнту, у міліцэйскім відэа не паказаныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў60

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

Выкрадальнікі Нэнсі Гатры яшчэ ў лютым паведамілі, што яна памерла, і выбачыліся1

Змена клімату пагражае смаку гарбаты2

Дубль Холанда вывеў Нарвегію ў плэй-оф1

Кіраўнік «Марка» патлумачыў, як санкцыі б'юць па віцебскім абутку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў60

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць