Свет22

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры

Ганца да Насралы адправіў вярхоўны лідар Ірана аятала Хаменеі, бо баяўся карыстацца звычайнай сувяззю з-за магчымасці перахопу паведамленняў з боку Ізраіля, высветліла агенцтва Reuters. Пасланнікам аказаўся высокапастаўлены іранскі генерал.

Загінулы лідар «Хезбалы» Хасан Насрала. Фота: Chris McGrath/Getty Images

За некалькі дзён да гібелі лідара «Хезбалы» Хасана Насралы ў выніку ізраільскага ўдару вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі адправіў да таго ганца з заклікам тэрмінова пакінуць Ліван. Звычайнай сувяззю было вырашана не карыстацца праз рызыку перахопу з боку Ізраіля і гісторыю з масавымі выбухамі пэйджараў у Ліване.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на трох высокапастаўленых іранскіх крыніц.

Ганцом аказаўся іранскі генерал-маёр Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Абас Нілфурушан. Ён быў павінен папярэдзіць Насралу аб наяўнасці ў ягоным атачэнні агентаў Масада, якія збіраюцца яго забіць. У выніку і Нілфурушан, і Насрала загінулі ў бункеры падчас бомбавай атакі Ізраіля на Бейрут, заявілі іранскія крыніцы.

Па іх словах, пасля забіцця Насралы аятала Хаменеі стаў глыбока занепакоены магчымым пранікненнем Ізраіля ў высокапастаўленыя ўрадавыя колы ў Тэгеране, таму быў пераведзены ў бяспечнае месца.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    04.10.2024
    цяпер кожнага па 72 голыя цнатліўкі суцяшаюць. А калі надакучаць, дык і мілавідныя хлопчыкі. Гашыш, кальяны, рахат лукум - усе слодычы мусульманскага раю
  • Грак
    04.10.2024
    Дык вось, што я вам зараз адкрыю, ганец той насамрэч і прывёз выбухоўку, у самае логава! Гэта была апераццыя Ірана, а Ізраіль ні пры чым. Ганца да кучы ліквідавалі, як сьведку, каб потым мемуары не пісаў.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць