Свет2020

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Забойства Ізраілем шматгадовага лідара шыіцкага руху «Хезбала» Хасана Насралы стала ў суботу асноўнай тэмай СМІ па ўсім свеце, а з каментарыямі адносна яго выступілі ўсе асноўныя чыннікі, якія маюць уплыў на сітуацыю ў рэгіёне. 

Падчас дэманстрацыі ў індыйскім штаце Кашмір. Фота: Yawar Nazir/Getty Images

Ізраільскія ўлады сачылі за месцазнаходжаннем лідара «Хезбалы» Хасана Насралы цягам некалькіх месяцаў, піша The New York Times.

У Ізраілі лічылі, што ў найбліжэйшы час ён мог некуды схавацца, таму вырашылі нанесці ўдар у пятніцу ўвечары па штаб-кватэры ў Бейруце, дзе сабраліся камандзіры «Хезбалы», расказалі тры чыноўнікі ў ізраільскім Мінабароны.

На іх думку, пасаду генеральнага сакратара «Хезбалы» пасля забойства Насралы можа заняць кіраўнік выканаўчай рады ліванскай партыі і яго стрыечны брат Хашам Сафіедзін, які не прысутнічаў на сходзе ў пятніцу.

Паводле звестак NYT, аперацыю планавалі з пачатку тыдня, калі ізраільскае кіраўніцтва, незадоўга да ад'езду прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху ў Нью-Ёрк, абмяркоўвала з прадстаўнікамі ЗША магчымасць спынення агню ў Ліване.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі і двое суразмоўцаў Axios, удакладніўшы, што ўпершыню план абмяркоўваўся 25 верасня. Па словах аднаго з іх, аперацыя матываваная тым, што «Хезбала» пад кіраўніцтвам Насралы адмаўлялася «дыстанцыявацца» ад ХАМАСа, працягнуўшы наносіць удары па паўночнай тэрыторыі Ізраіля.

Як паведамляе Telegraph са спасылкай на ізраільскага чыноўніка, паездка Нетаньяху ў Нью-Ёрк стала часткай «адцягвальнага манеўру»: кіраўніцтва «Хезбалы» павінна было паверыць, што Ізраіль не распачне ніякіх радыкальных дзеянняў пры адсутнасці свайго лідара, таму Насрала знаходзіцца ў бяспецы.

У момант удару па штабе ў Бейруце лідар групоўкі, як мяркуецца, слухаў прамову ізраільскага прэм'ер-міністра на сесіі Генасамблеі ААН, дадала крыніца. Нетаньяху ўхваліў удар проста перад сваім выступам.

У Іране пасля смерці Хасана Насралы аб'явілі ажно пяцідзённую жалобу. Лідары гэтай дзяржавы, якая ўсімі спосабамі падтрымлівае «Хезбалу», выказалі шкадаванне з нагоды ягонай гібелі. Вярхоўны лідар Ірана, 85-гадовы Алі Хаменеі, выказаўся надзвычай эмацыйна:

«Забойствы безабаронных людзей у Ліване яшчэ раз паказалі ўсім лютасць шалёнага сіянісцкага сабакі, даказалі недальнабачнасць і глупства палітыкі лідараў узурпатарскага рэжыму. Тэрарыстычная банда не змагла зразумець, што масавыя забойствы не могуць паўплываць на трывалую структуру арганізацыі супраціву і разбурыць яе».

 У той жа час прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян лічыць, што прыняцце пакутніцкай смерці было даўняй марай Саеда Хасана Насралы, і што ён «гонар мусульман і сімвал супраціву». Загад жа на ягонае забойства, маўляў, быў дадзены ЗША.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, аднак, падкрэслівае, што 

«ЗША не былі паведамленыя і не ўдзельнічалі ў дзеяннях ізраільскіх Узброеных сіл».

Але ў той жа час ён адзначыў:

«Гібель Насралы ў выніку ізраільскага авіяўдару — гэта акт правасуддзя для яго шматлікіх ахвяр, сярод якіх тысячы амерыканцаў, ізраільцян і ліванцаў». 

З асуджэннем дзеянняў Ізраіля выступіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Ён сказаў, што нібыта «Ліван і ліванскі народ сталі апошняй мэтай палітыкі генацыду, акупацыі і ўварвання, якая праводзіцца Ізраілем з 7 кастрычніка».

Прагназавана асудзіла Ізраіль і МЗС Расіі:

«Рашуча асуджаем здзейсненае Ізраілем чарговае палітычнае забойства. Гэтая сілавая акцыя багатая яшчэ вялікімі драматычнымі наступствамі для Лівана і ўсяго Блізкага Ўсходу. Ізраільскі бок не мог не ўсведамляць такую небяспеку, але пайшоў на падобны крок — на забойства ліванскіх грамадзян, што практычна непазбежна справакуе новы ўсплёск гвалту. Такім чынам, на яе кладзецца ўся паўната адказнасці за наступную эскалацыю».

Каментары20

  • Крывавыя карнікі
    28.09.2024
    Не думаў, што скажу такое, але тут я абсалютна згодны з расейскім МЗС'ам. Ізраіль столькі знішчыў нявінных душ (і я кажу не пра Насралу), што не адмыецца ўжо ніколі. Хай забойцам кожную ноч сняцца тыя жанчыны і дзеці, якіх яны пазабівалі.
  • Жвір
    28.09.2024
    Эрдаган тая яшчэ скура. Віншаваньні Ізраілю за ўдалую аперацыю па вычышчэньні брыдоты.
  • 28.09.2024
    Хтосьці памятае Усаму Бен Ладена ?
    Вось так і з гэтым будзе . А імя верагоднага вельмі падобна на Ходжа Насреддін . Можа да лепшага .

Цяпер чытаюць

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва15

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска распачала чэлендж: выдаткоўваць на ежу толькі $20 на месяц. Што атрымалася?11

У Італіі беларусаў атакавалі пасля ДТЗ з пацярпелым падлеткам3

20-гадовы беларускі форвард падпісаў кантракт навічка з клубам НХЛ

Спявачка Мэрыем Герасіменка шчыра расказала пра разыход з мужам праз год пасля вяселля32

Трамп пагражае Кітаю новымі гіганцкімі мытамі, але азіяцкія біржы растуць2

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай11

Крэмль не згадаў пра падзяку Пуціна Лукашэнку за затрыманне выбухоўкі на мяжы5

«Паспрабую крыху суцешыць вас тым, што ўсе мы шчаслівыя людзі». Андрэй Скурко атрымаў прэмію імя Льва Сапегі12

На «Гомсельмашы» ўзялі крэдыт для выплаты заробкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва15

«Гэта мая мара з дзяцінства». На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла дзяўчына, якая працуе ў турме Магілёва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць