Здароўе1313

«Калі б не выклікалі хуткую, жыць мне заставалася некалькі гадзін». У 38-гадовай беларускі здарыўся інфаркт

Маладая жанчына адпачывала ў кафэ ў цэнтры Вільні разам з сяброўкай. Раптам яна пачала адчуваць сябе не вельмі добра, але не крытычна. Дзякуючы таму, што сяброўка ўсё ж выклікала хуткую, медыкі паспелі выратаваць беларуску.

Тут і далей фота гераіні тэксту

Распавядаючы пра той дзень «Нашай Ніве», жанчына кажа, што ў яе ніколі не было праблем з сэрцам — і ў блізкіх сваякоў таксама.

— Дзень праходзіў звычайна да 17:30, калі я адчула боль у грудзях. Адчувалася, быццам нехта ціснуў на мяне. Але тым не менш боль быў цярпімы, напрыклад, мая менструацыя нашмат больш балючая. Таму першая рэакцыя была — трэба папіць вады, выйсці на свежае паветра ці, можа, крыху паляжаць.

Тэрмінова выклікаць хуткую дапамогу жанчына нагоды не бачыла. Тое, што сяброўка не паслухала і ўсё ж патэлефанавала медыкам, у выніку выратавала жыццё. Пачуўшы сімптомы, дыспетчар адправіў машыну рэанімацыі.

Нягледзячы на вечаровыя заторы ў горадзе, хуткая прыехала ўжо праз 15 хвілін.

— Аказваецца, што жанчыны радзей распазнаюць сімптомы сардэчнага прыступу, трываюць і пазней звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Гэта мне дактары расказалі ўжо па дарозе ў шпіталь і запэўнівалі мяне, што я ўсё правільна зрабіла. Увогуле, брыгада хуткай была вельмі добразычлівай і прафесійнай, медыкі размаўлялі на трох мовах, са мной камунікавалі на рускай і англійскай, і намагаліся маральна падтрымаць.

Медыкі зрабілі кардыяграму, паставілі кропельніцу, паслухалі і павезлі ў бальніцу.

— На гэты момант мне было ўжо неяк зусім сорамна, бо боль пачаў спадаць, і я вельмі нервавалася, што задарма ганяла хуткую, напэўна ж, іншым людзям яна была б больш карысная (сіндром добрай дзяўчынкі ледзьве не каштаваў мне жыцця).

У бальніцы беларусцы давялося падпісаць адразу некалькі папер, у тым ліку згоду на атрыманне платных паслуг, бо яна не з'яўляецца рэзідэнткай Літвы.

— Пыталіся ўсе пра нейкую еўрапейскую страхоўку, не ведаю дакладна, што гэта, але раю ўсім зрабіць. Бо ўвесь персанал бедаваў, што яе не маю, а гэта самы просты варыянт, і мне б плаціць нічога не прыйшлося.

Высветлілася, што ў жанчыны здарыўся вельмі рэдкі тып інфаркту, які нельга прадказаць або прадухіліць. Ён таксама не карэлюе з ніякімі фактарамі рызыкі і вельмі цяжкі для дыягностыкі, здараецца толькі ў 1-3% выпадкаў. У зоне рызыкі жанчыны ва ўзросце 40-50 гадоў. 

— Доктар сказаў, што яны такое сустракаюць не кожны год і нават вырашылі пра мой выпадак апублікаваць медыцынскі артыкул. Мне вельмі пашанцавала, што мяне завезлі ў шпіталь, бо ўсе сімптомы былі даволі слабыя і ніякім чынам не паказвалі на інфаркт ці ўнутранае кровазліццё. Тэарэтычна ў любы момант мяне маглі выпісаць дадому. ЭКГ паказала мінімальны нейкі збой, але толькі калі рабілі дактары на хуткай — а ў шпіталі ўжо было ўсё больш-менш добра.

Пасля дыскусіі, дактары ўсё ж вырашылі зрабіць зонд сэрца, каб пацвердзіць, што гэта быў спазм, і адпусціць. І гэта было рашэнне, якое выратавала жыццё, бо падчас маніпуляцыі пабачылі разрыў артэрыі і ўнутранае кровазліццё.

— Па словах дактароў, мне заставалася 1-2 гадзіны да вельмі сумнага канца маёй гісторыі. Мой анёл-ратавальнік адпрацаваў на ўсе 100%, як і ўвесь медыцынскі персанал. Мне паставілі стэнт, адправілі ў рэанімацыю пад назіранне, праз дзень перавялі ў палату. Напэўна, я яшчэ тут пабуду, можа, тыдзень для кантрольнай праверкі. І потым яны параяць мне рэабілітацыю ў адным з санаторыяў. Калі мая страхавая пагодзіцца, я спадзяюся правесці 3-4 тыдні ў Друскінінкаі.

Беларуска падкрэслівае, што ўвесь медыцынскі персанал паводзіў сябе прафесійна і яна адчувала сябе ў бяспецы.

— Канешне, камунікацыя і так званы bedside manner у прыёмным пакоі нагадваў беларускі дзяржаўны сэрвіс. Але ўсе дактары мелі добрую англійскую ці рускую для камунікацыі. Канешне, былі пытанні праз аплату і страхоўку, і яны чамусьці вырашаліся ў моманты, калі я толькі апрытомнела ў рэанімацыі, гэта, напэўна, быў адзіны момант, які крыху сапсаваў агульнае ўражанне. Але я магу дакладна сказаць — я вельмі шчаслівая, што аказалася ў Вільні ў камандзіроўцы ў такі момант. Я лічу гэта маім вялікім поспехам.

Беларуска раіць усім на ўсялякі выпадак пачытаць пра сімптомы сардэчных прыступаў, а таксама звярнуць увагу на тое, што ў мужчын і жанчын яны адрозніваюцца. Бо мінімальная дасведчанасць можа выратаваць жыццё вам ці вашым блізкім.

— Не ігнаруйце боль, не цярпіце (як гэта спрабавала зрабіць я). Напэўна, самая важная парада — камунікаваць і расказваць пра свае сімптомы. Напрыклад, я хоць і саромелася, што недастаткова пакутую, але прагаворвала ўсе змяненні, якія адчувала: боль на 8 з 10, цяпер боль ператварыўся ў хвалі ад 0 да 5, цяпер боль перайшоў уніз і ў спіну (апошні мой каментар, дарэчы, дапамог доктарцы прыярытэзаваць маю жыццёвыратавальную працэдуру). Не маўчыце, дактары не ўмеюць чытаць думкі.

Каментары13

  • 12
    13.10.2024
    > нейкую еўрапейскую страхоўку

    гэта магчыма блакітная карта, але для ее патрэбны дазвол на жыхарства ў любой краіне ЕС, каб гэтая краіна ўзяла абавязак плаціць за лекаванне ў любым месцы ЕС
  • Anatol Starkou
    13.10.2024
    Анёл гэтай жанчыны - гэта яе сяброўка, якая вызвала хуткую. Больш ніхто.
  • Сонейка
    13.10.2024
    Anatol Starkou, а дактары зусім да выратавання дачынення не маюць?))

Цяпер чытаюць

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»7

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрываецца вялікая крама мэблі з таварамі IKEA4

Ад Антарктыды адкалоўся велізарны айсберг. Навукоўцаў уразіла, што аказалася пад ім2

Каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко расказаў пра жудасны выпадак, які адбыўся з добраахвотнікам Белкай3

«Стары сабака памёр без мяне. Трэба будзе знаёміцца з новым». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць4

Каля вайсковага гарадка пад Гомелем пачалося будаўніцтва новага маштабнага аб'екта1

Прыхільнікі Бондаравай святкуюць перамогу над каналам «ДСП» на 120 падпісчыкаў17

У расійскай Разані мужчына жыўцом згарэў каля чашы Вечнага агню1

У Заслаўі знеслі да Дажынак карчму і краму, якія раней лічыліся помнікамі архітэктуры5

Індыйскі калекцыянер купіў у ЗША самага дарагога шчанюка ў свеце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»7

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць