Ежа

Боўл з кускусам, яйкамі і гароднінай на сняданак

Сытны сняданак перад доўгім шпацырам у выхадны.

Couscous, vegetable and egg bowl
Фота: healthyfood.com

Складнікі на 2 порцыі сняданку з кускусам, яйкамі і гароднінай:

  • 3 яйкі
  • 80 г кускусу (вага да гатавання)
  • 1 маленькі кабачок
  • 1 цыбуліна
  • палова чырвонага перцу
  • палова жоўтага перцу
  • 1 вялікі памідор
  • палова зялёнага агурка
  • 100 г зеляніны, якая вам падабаецца
  • некалькі лыжак пасты са смажаным баклажанам або іншага соусу / пасты
  • 40 г алівак

Для пасыпкі: насенне чорнага кмену, раскрышаны сыр фета, свежае лісце базіліку

Як гатаваць:

  1. Яйкі зварыце ўсмятку. Астудзіце, аблупіце і акуратна разрэжце напалову.
  2. Кускус прыгатуйце паводле інструкцыі на ўпакаўцы.
  3. Кабачок і цыбулю нарэжце кружочкамі, перац — палоскамі. Абсмажце або запячыце гародніну да мяккасці.
  4. Памідор нарэжце буйнымі кубікамі, агурок — паўколцамі.
  5. У міску пакладзіце зеляніну, кускус, яйкі і гародніну. У цэнтр дадайце порцыю пасты/соусу, дадайце аліўкі, пасыпце чорным кменам, фетай і базілікам. Падавайце адразу пасля гатавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю11

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускае дзіця ўпершыню атрымала фінскі ДНЖ не маючы пашпарта

Еўрасаюз не збіраецца адмяняць шматразовыя шэнгенскія візы для грамадзян Беларусі3

Доктара сацыялагічных навук і супрацоўніцу Акадэміі навук асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму»4

У Ляйпцыгу знайшлі два раней невядомыя творы Ёгана Себасцяна Баха2

Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган

Завод «БелДжы» масава адклікае некаторыя свае аўтамабілі1

Мужчына з Індыі страціў у выніку катастрофы ў Саудаўскай Аравіі 18 членаў сваёй сям’і

Так на цэнтральнай плошчы Осла віталі футбольную зборную Нарвегіі ВІДЭА1

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю11

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць