Грамадства2727

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская запісала відэа з нагоды асабістай даты — 20-годдзя сямейнага жыцця. Яна расказала пра сумеснае жыццё з Сяргеем і пагартала сямейны альбом.

Святлана кажа, што ў іх была звычайная сям'я — са сваімі радасцямі і цяжкасцямі. Сын Карней з'явіўся на свет праз пяць гадоў з моманту вяселля — «пакуль асвоіліся, прыцерліся», жартуе яна. 

Другое дзіця — дачка Агнія. Паводле Святланы, дзяўчынка характарам падобная да бацькі — «агонь».

Святлана, якая 20-годдзе сумеснага жыцця сустракае без мужа-палітвязня, успомніла, якім было гэта свята 10 гадоў таму.

«Карнею ўжо было пяць. Позна ўвечары нечакана — званок у дзверы, Сяргей вяртаецца з працы і кажа: «Збірайся, мы з'язджаем». А я: «Што, куды, у мяне ж дзіця адно, як я яго пакіну». А ён ужо ўсё арганізаваў, знайшоў, хто пасядзіць з малым, і мы паехалі ў Парыж. І гэта было вельмі, вельмі рамантычна. Правялі тры незабыўныя дні», — распавяла Святлана.

Блогера і заснавальніка «Краіны для жыцця» Сяргея Ціханоўскага затрымалі на перадвыбарчым пікеце ў Гродне 29 мая 2020 года.

У снежні 2021 года яго асудзілі да 18 год калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні сацыяльнай варожасці, перашкодзе працы ЦВК, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

Каментары27

  • Антон
    24.10.2024
    Адразу бачна, Святлана і Сяргей сумленныя, добрыя, шчырыя людзі!!!
    Колькі ж усім нам будзе шчасця, калі сіпаты згіне!
  • Быўшая бабарыканка
    24.10.2024
    Зараз заплачу...Агнія, Корней, усе на рускім йезыке... Рускій мір, крымнаш, палоннік папа гундзяева і фанат пуціна муженек -раскажы лепш пра гэта, лідарКА.
  • как же тебе повезло
    24.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць