Грамадства

Фотаархіў Veha запрашае падзяліцца сямейнымі фотаздымкамі

Незалежны фотаархіў Veha, які займаецца архіўнай беларускай фатаграфіяй, абвясціў збор сямейных фотаздымкаў, зробленых да 1980 года на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Fotazdymki
Скрыншот: veha-archive.org

Сюжэт фотаздымкаў:

  • на фоне тканага дывана
  • вясельныя фота
  • пахавальныя фота
  • чалавек абдымае/сядзіць на дрэве
  • на фоне разбураных будынкаў

Адсканаваныя фотаздымкі ў добрай якасці (мін. 2500 px) з подпісам: «Год? Месца? Каму належыць архіў?» неабходна даслаць на пошту [email protected].

Дасланыя фота будуць апублікаваныя на сайце Veha і, магчыма, у кнігах. Так архіўныя сямейныя фотыздымкі стануць часткай візуальнай гісторыі Беларусі.

Праект Veha ўжо больш за пяць гадоў збірае старыя здымкі. Гэта публічны адкрыты лічбавы фотаархіў, які мае на мэце стварыць альтэрнатыўны механізм захавання фрагментаў беларускай гісторыі — «той нябачнай гісторыі, якая рэдка трапляе ў падручнікі». На сённяшні дзень больш за 2 000 чалавек даслалі Veha фатаграфіі для пяці тэматычных калекцый.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі5

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі5

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць