Усяго патроху

У Беларусі зрабілі першыя фатаграфіі птушкі, якую раней тут фіксавалі толькі мёртвай

У кастрычніку ў Беларусі двойчы — пад Мінскам і пад Брэстам, — была адзначаная палярная крычка, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота: Іна Субоціна

Спачатку птушку ўбачыла і сфатаграфавала на Смалявіцкім вадасховішчы фатографка Іна Субоціна. Птушка лётала і рыбачыла з паўгадзіны, а потым знікла. Але фатографка вызначыла яе як звычайную рачную крычку, бо гэтыя віды вельмі падобныя.

Аднак праз некалькі дзён Іна даведалася, што палярную крычку адзначылі пад Масквой. Гэтыя птушкі з Арктыкі ляцяць на поўдзень звычайна над морам, таму над сушай рэдка трапляюцца птушкарам і арнітолагам.

«Тут я задумалася, пераглядзела фота і зразумела, што сфатаграфавала сапраўдную рэдкасць», — расказала птушкарка.

Пад Брэстам палярную крычку першымі назіралі Алег Аляксевіч, Кацярына Крупянкова і Таццяна Навачук.

Спачатку яны пабачылі, як шуляк-галубятнік лётае над шэрымі гусямі, потым паляцеў убок і з-за трыснягу сагнаў нешта светлае, амаль белае.

«Праз некалькі секунд я зразумела, што гэта крычка. Але яна была вельмі далёка, адразу было незразумела, якая. Потым дома, калі глядзелі фотаздымкі, Алег скінуў, што ў яго атрымалася. Я адразу адправіла Іне ягонае фота, і яна напісала, што гэта таксама палярная!» — расказала Кацярына.

На наступны дзень Алег Аляксевіч паехаў туды зноў, каб пераканацца, што гэта палярная крычка, і зрабіць лепшыя фота. Птушка была ўсё яшчэ там. Па гэтых фотаздымках ужо можна было сказаць дакладна, што гэта палярная крычка.

У Беларусі гэты від дагэтуль быў адзначаны толькі адзін раз: у 1990 годзе ў Віцебскай вобласці знайшлі мёртвую птушку з фінскім кольцам.

Палярная крычка гняздуецца ў асноўным у арктычнай тундры Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Зімаваць жа яна ляціць не ў цёплыя краіны, а ў Антарктыку і Субантарктыку. Гэта адзіная ў свеце птушка, якая кожны год мігруе з мораў аднаго полюса да другога.

За год яна пралятае ў сярэднім падчас міграцый 70 тысяч кіламетраў — гэта самая працяглая вядомая міграцыя ў жывёльным свеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць