Грамадства

Мінчука асудзілі да прымусовага лячэння за «падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях»

У Мінскім гарадскім судзе 8 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) асудзілі 25-гадовага Аскера Алахвердзіева, піша «Вясна».

Мінчука судзілі як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне». Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў — яго інтарэсы прадстаўляў законны прадстаўнік.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Як стала вядома з «Спіса экстрэмістаў», куды Аскера дадалі 1 лістапада, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем. Рашэнне вынесла Святлана Чарапанава.

Згодна з сацыяльнымі сеткамі Аскера, ён жыў у Мінску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа. Апошні раз ён заходзіў на сваю старонку ва «Укантакце» ў ліпені. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

У Алматы праз блэкаўт перанеслі канцэрт Канье Уэста

Мужчына выйшаў з турмы і адразу абакраў могілкі пад Мінскам

У мінскім Пішчалаўскім замку ўмацоўваюць падмуркі1

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі23

Набокаў ці японская мода? Назва дзіцячых калготак ад Conte выклікала скандал у сацсетках9

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць