Здарэнні

У аварыі беларускага аўтобуса ў Польшчы пацярпелі шэсць чалавек

У выніку дарожна-транспартнага здарэння з беларускім аўтобусам у Польшчы пацярпела шэсць грамадзян Беларусі, якія дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы. Пра гэта БелТА паведамілі ў МЗС.

«Паводле інфармацыі праваахоўных органаў Польшчы, 14 лістапада на аўтастрадзе ў напрамку г. Познань адбылося ДТЗ з беларускім аўтобусам. У выніку ДТЗ пацярпела шэсць беларускіх грамадзян, якія дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы», — гаворыцца ў паведамленні.

ДТЗ адбылося 14 лістапада каля 1.40 па мясцовым часе на 381-м км трасы А2. Транспартны сродак, у якім знаходзіліся 11 чалавек, рухаўся ў напрамку Познані. Паводле папярэдніх звестак, аўтобус з'ехаў з дарогі, упаў у кювет і перакуліўся.

«Аўтобус меў Беларускія рэгістрацыйныя нумары. На месца здарэння былі адпраўленыя шматлікія пажарныя падраздзяленні», — адзначаецца ў паведамленні польскіх экстранных службаў. На месцы працавалі 5 медыцынскіх выратавальных атрадаў і 6 пажарных разлікаў. Падчас выратавальнай аперацыі была перакрытая адна паласа шашы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць