Навука і тэхналогіі33

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці

Студэнты Лабараторыі ракетнага руху пры Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі (USCRPL) паставілі новы сусветны рэкорд сярод аматарскіх і некамерцыйных ракет, адправіўшы сваю ракету Aftershock II на вышыню 143 кіламетры.

Фота: USCRPL

Аматарская гіпергукавая ракета Aftershock II, запушчаная 20 кастрычніка з пустыні Блэк-Рок у штаце Невада, ЗША, была абсталяваная самым магутным цвердапаліўным рухавіком, калі-небудзь створаным непрафесіяналамі, і здолела дасягнуць хуткасці 1610 м/с, пераадолеўшы так званую лінію Кармана — мяжу, якая ўмоўна аддзяляе атмасферу Зямлі ад космасу (на вышыні каля 100 кіламетраў над узроўнем мора), піша партал Interesting Engineering са спасылкай на справаздачу студэнтаў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі.

«У трохметровай ракеце вагой 149 кг і дыяметрам 22 см выкарыстоўваліся перадавыя тэхналогіі, уключаючы сучасную авіёніку, сістэму цеплавой абароны і кампазітныя матэрыялы. Асаблівая ўвага была нададзена абароне ад высокіх тэмператур: ракета была пакрытая тэрмаўстойлівай фарбай, а стабілізатары абсталяваныя тытанавымі элементамі, якія прадухілілі знос канструкцыі», — сказана ў даследаванні.

Акрамя таго, каманда студэнтаў распрацавала электронныя сістэмы для маніторынгу дынамікі палёту ў рэжыме рэальнага часу, што дазволіла дакладна адсочваць траекторыю і аптымізаваць працэс аднаўлення ракеты пасля пасадкі.

Упершыню студэнты USCRPL пераадолелі лінію Кармана ў 2019 годзе з ракетай Traveler IV, але новы рэкорд Aftershock II стаў значным крокам у іх праекце па развіцці тэхналогій аматарскай касманаўтыкі.

Каментары3

  • Рождённые ползать не летают
    21.11.2024
    У нас бы уже сели по статье подготовка терракта группой лиц.
  • Жвір
    21.11.2024
    Прабачце, гэта йдыёты, безадказныя ідыёты. Знайшлі сабе цацку, Маск падаў прыклад. Думаць трэба, чаго каштуюць экалёгіі гэтыя забаўкі. Хапае аднаго ўжо NASA з іх калегамі з Кітая, Японіі, ЕЗ, Індыі, РФ, дык во, яшчэ дзеткі з доўгімі ...ямі знайшлі сабе забаўку...
  • учысь, стыдэнт
    22.11.2024
    кажа юнга, які плавае на экалагічнай бомбе - танкеры

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць