Свет22

Ізраіль нанес удар па Бейруце. Не менш за 20 чалавек загінулі

Не менш за 20 чалавек загінулі, і больш за 60 атрымалі раненні ў выніку ізраільскага авіяўдару па сталіцы Лівана. Жылы васьміпавярховы дом у цэнтры Бейрута быў цалкам знішчаны, яшчэ пяць суседніх будынкаў атрымалі пашкоджанні, піша Бі-бі-сі.

Бейрут. Фота: Hassan Ammar / AP

Ізраіль працягвае наступ на «Хезбалу». Мэтай удараў, магчыма, стаў кіраўнік службы знешняй бяспекі групоўкі. Паводле інфармацыі Нацыянальнага агенцтва навін Лівана, па цэнтральным раёне Баста ў Бейруце было выпушчана не менш за пяць ракет.

Выкарыстаная зброя была разлічана ў тым ліку на знішчэнне бункераў, і на месцы ўдару застаўся глыбокі кратэр.

«Удар быў настолькі моцным, што здавалася, што будынак вось-вось упадзе нам на галовы», — расказаў агенцтву AFP 60-гадовы Самір, які жыве ў будынку насупраць разбуранага.

Удар адбыўся каля чатырох гадзін раніцы па мясцовым часе.

Паводле слоў Саміра, ён выбег з дому разам з жонкай і двума дзецьмі: «Мы ўбачылі двух мёртвых людзей, якія ляжалі на зямлі… Дзеці пачалі плакаць, а іх маці плакала яшчэ больш».

Аб атацы ізраільскія вайсковыя ўлады загадзя не папярэджвалі і не заклікалі жыхароў эвакуявацца. Раней такія ўдары, якія Ізраіль наносіў без папярэджання за межамі раёнаў, дзе знаходзяцца баевікі «Хезбалы», былі нацэлены на высокапастаўленых членаў групоўкі.

Ці загінуў хтосьці з іх у гэты раз, пакуль не вядома. Ізраільскія афіцыйныя асобы пакуль не каментавалі здарэнне.

Ратавальныя службы працягваюць расчышчаць завалы на месцы ўдару, таму не выключана, што колькасць загінулых будзе расці. Ліванскае Міністэрства аховы здароўя заявіла, што для ідэнтыфікацыі ахвяр будуць выкарыстоўвацца тэсты ДНК.

Начны ўдар стаў ужо чацвёртай па ліку атакаю Ізраіля на цэнтр Бейрута за гэты тыдзень. Пасля гэтага ракетнага ўдару ізраільскія сілы працягнулі наносіць удары па паўднёвых ваколіцах Бейрута, якія лічацца аплотам «Хезбалы». У гэтым выпадку Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) аддала загад аб эвакуацыі жыхароў паўднёвага Бейрута, якія, паводле сцвярджэння ізраільскага боку, знаходзіліся «побач з аб'ектамі «Хезбалы».

Каментары2

  • Ваяўнічы сатанізм
    25.11.2024
    Цалкам знішчылі 8-павярховы жылы дом з людзьмі. І гэта толькі адзін сціплы эпізод з серыі тэрактаў ізраільскай ваеншчыны.
  • политзек
    25.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць