Усяго патроху44

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?

Відэа з сабакам, які бясстрашна палюе на птушак на самай вялікай пірамідзе ў Гізе, месяц назад абляцела ўвесь свет. Што вядома пра хвастатага героя?

Апалон на вяршыні пераміды Хеопса. Скрын відэа: USATODAY / YouTube

Як піша The New York Times, сабаку, які стаў зоркай інстаграма, пазналі сузаснавальнікі амерыканскага Каірскага фонда выратавання жывёл Мішэль Браўн і Ібрагім Эльбендары. Фонд мае свой прытулак і ветэрынарную клініку для жывёл.

Мужчына расказаў журналістам, што сабаку далі мянушку Апалон. Ён разам з васьмю братамі і сёстрамі, а таксама маці жыве ў ваколіцах Вялікіх пірамід. Вывадак, як правіла, разбівае свой лагер ля паўночна-заходняга кута піраміды Хефрэна. Акрамя сям'і Апалона, у ваколіцах пірамід у Гізе налічваецца каля тузіна іншых.

собаки у пирамид в Гизе сабакі ля пірамід у Гізе dogs near the pyramids of Giza
Сабакі ля комплексу пірамід у Гізе. Фота: Jose A. Bernat Bacete / Getty Images

Усе сабакі свабодна перамяшчаюцца па тэрыторыі комплексу. Як сцвярджае Эльбендары, на працягу апошніх трох гадоў іх фонд забяспечвае жывёл вадой і ежай, а таксама аказвае медыцынскую дапамогу. Амаль кожны сабака вакцынаваны, кастрыраваны ці стэрылізаваны. Што не скажаш пра Апалона.

«Кожны раз, як мы спрабуем злавіць яго, ён уцякае проста на вяршыню піраміды», — скардзіцца Эльбендары.

Як расказала журналістам Мішэль Браўн, за гады існавання іх арганізацыя знайшла прытулак для 266 сабак у розных краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Пасля з'яўлення відэа з Апалонам з розных куткоў планеты пайшлі запыты на яго. Але супрацоўнікі фонду ўсім адмовілі.

«Піраміды — гэта дом Апалона, і зрабіць яго хатнім гадаванцам было б вельмі несправядліва», — заявіла выданню Браўн і дадала, што калі хто хоча атрымаць сабаку з ваколіц пірамід, то яны з лёгкасцю могуць адправіць шчанюка, які будзе рады клопату і любові.

Каментары4

  • ●
    27.11.2024
    Не от хорошей жизни он на Великую прирамиду взобрался . Кастрировать хотели людишки .
  • Мік
    28.11.2024
    Гэта сабака Эўропы
  • Каррр
    28.11.2024
    собачник, захотел заглянуть за горизонт, вот и взобрался. Жажда познания сильнее голода!

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць