Свет22

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна

Яны дазвалялі апазнаць «кансервы», якія выдаюцца за свежыя запісы.

Прэс-служба Крамля пачала выдаляць метаданыя з відэазапісаў і фатаграфій, зробленых на мерапрыемствах з удзелам Уладзіміра Пуціна, выявіў тэлеграм-канал «Можем объяснить».

Па гэтай унутранай інфармацыі, якая змяшчаецца ва ўласцівасцях файлаў, можна было даведацца, што фота і відэа, якія выдаюцца за свежыя, насамрэч былі зробленыя загадзя і з'яўляюцца так званымі «кансервамі».

Дата і час выдаленыя з уласцівасцяў усіх апошніх відэазапісаў і фатаграфій, апублікаваных на сайце Крамля.

Замест гэтых даных цяпер усюды стаяць нулі (гэта азначае, што рэальныя ўласцівасці файлаў падвергліся карэкціроўцы). Былі адрэдагаваныя нават файлы, якія не ўяўляюць асаблівай «пагрозы» для Пуціна — напрыклад, відэазапіс з прэс-падыходу гаспадара Крамля ў Казахстане, пасля саміта АДКБ.

Выдаленыя метаданыя і з відэазвароту Пуціна, у якім ён распавёў аб выкарыстанні ракеты «Арэшнік».

Ён быў апублікаваны 21 лістапада на сайце Крамля і ў яго тэлеграм-канале. У той заяве Пуцін паведаміў, што ўдар па «аб'ектах абаронна-прамысловага комплексу» стаў адказам на ўжыванне амерыканскай і брытанскай дальнабойнай зброі УСУ.

Звароту папярэднічалі паведамленні аб знікненні Пуціна — на сайце Крамля публікаваліся «кансервы» з ягоным удзелам (метаданыя там таксама выдаленыя).

Метаданыя дазвалялі даведацца, што відэа з Пуціным запісаныя загадзя. Гэта адбылося падчас абвяшчэння ім мабілізацыі ў верасні 2022 года.

Зварот Пуціна быў паказаны па федэральных тэлеканалах 21 верасня 2022 года а 9:00. Аднак відэа з заявай гаспадара Крамля, як высветліў «МО», было створана яшчэ 20 верасня а 22:19 — гэта значыць, за 11 гадзін да трансляцыі.

Каментары2

  • Бясстрашны фраер
    29.11.2024
    У чамаданчыку жыдзенька
  • 29.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам3

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць