Грамадства1212

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»

Беларускія рэтранслятары каля мяжы ўжо некалькі тыдняў мільгаюць у загалоўках. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі 30 чэрвеня заявіў, што пасля поўнага адключэння адзін рэтранслятар усё ж такі ўключаўся. Але выказаў упэўненасць, што больш гэта не паўторыцца. Як даведалася «Люстэрка», жыхары адной з вёсак на поўдні краіны два дні чулі штосьці падобнае на выбухі.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Вышка сувязі аднаго з мабільных аператараў. Фота: komdor.com

Што за апошні рэтранслятар, які «больш не будуць уключаць»

Галоўкам УСУ Аляксандр Сырскі заявіў у інтэрв’ю, што ўкраінскія вайскоўцы зафіксавалі ў Беларусі працу аднаго з рэтранслятараў 29 чэрвеня. Паводле яго інфармацыі, рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі яшчэ не дэмантаваныя.

— Я думаю, што яны больш не будуць іх уключаць, — сказаў галоўкам УСУ.

— У іх фізічна гэта не атрымаецца? — удакладніў журналіст.

— Ну я ж не магу вам усё расказваць. Я думаю, што яны зразумеюць, што такога не варта рабіць. Скажам так, — заявіў Сырскі.

Ён не сказаў, на чым грунтуецца яго ўпэўненасць. Ці было нейкае фізічнае ўздзеянне? Ці вайскоўцы знайшлі спосаб адключыць рэтранслятар дыстанцыйна? А можа, два бакі дамовіліся? Ва УСУ адмовіліся ўдакладніць гэты момант. Пасол МЗС Украіны па асаблівых даручэннях не змог ні пацвердзіць, ні абвергнуць версію пра магчымы ўдар.

«Нібыта дроны збівалі»

Блогер Павел Анушка 1 ліпеня назваў канкрэтную лакацыю — вёска Парэчча Пінскага раёна, якая размешчана прыкладна за 35 кіламетраў ад мяжы з Украінай. Паводле слоў блогера, у гэтай вёсцы «быў знішчаны» рэтранслятар. Праўда, ён не ўдакладніў, адкуль атрымаў гэтую інфармацыю. Мяркуючы па публікацыях, сам ён не знаходзіцца ў тых краях.

Журналістка «Люстэрка» як занепакоеная грамадзянка звярнулася ў філіял адной з дзяржарганізацый у вёсцы Парэчча.

«Гэта ўчора было. І пазаўчора. Нібыта дроны збівалі, — расказала супрацоўніца, якая адказала на званок. — У нас там вышка стаіць вайсковая, каля калгаснага двара, калі ведаеце. Вось яны і збівалі. Учора тры разы, і пазаўчора тры разы было такое, нібыта як выбух. Ну там яны, вайскоўцы, напэўна, ну… бачаць жа гэта ўсё».

На момант званка — 2 ліпеня — паводле яе слоў, сітуацыя наладзілася.

«Ужо ўсё супакоілася, сёння нічога не было. Спакойна ўсё, людзі ходзяць і на пошту, і ў краму, усюды», — запэўніла суразмоўца.

«Ёсць вышка, стаіць»

Таксама журналістка звярнулася ў мясцовы выканкам як мама, якую хвалюе пытанне: ці небяспечна адпраўляць дзіця ў летні лагер у Парэчча?

«Ну, небяспекі няма ніякай, — пастараліся супакоіць там. — Нам афіцыйная інфармацыя таксама не паступала. Ёсць вышка, стаіць… Штосьці незразумелае было, але афіцыйнай інфармацыі няма ніякай. І яна ў аддаленасці знаходзіцца ад гэтага дзіцячага лагера, гэта вышка. То-бок зусім нават не ў тым канцы. Таму я думаю, што хвалявацца не варта».

Злева — вышка ў Парэччы, справа — сельгаспабудовы. Скрыншот: «Яндекс. Карты»

Мяркуючы па даных картаграфічных сэрвісаў, у Парэччы ёсць базавая станцыя дзяржаўнага правайдара beCloud, якая знаходзіцца трохі на поўдзень ад самой вёскі. На анлайн-картах пабудова выглядае як вышка. Мяркуючы па гістарычных здымках, яна з’явілася паміж 2017 і 2019 гадамі.

Непадалёк размешчана сельгаспрадпрыемства. Можна выказаць здагадку, што менавіта яго суразмоўца называла «калгасным дваром».

Папярэджанне Зяленскага

19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Мінску варта дэмантаваць рэтранслятары, якія, па сцвярджэнні Кіева, дапамагаюць Расіі карэктаваць удары беспілотнікаў па тэрыторыі Украіны.

Пазней Зяленскі паведаміў, што Украіна ведае пра чатыры такія аб’екты ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, і даў тыдзень на іх дэмантаж, папярэдзіўшы, што ў адваротным выпадку Украіна можа ліквідаваць гэтыя аб’екты самастойна.

24 чэрвеня Уладзімір Зяленскі заявіў, што, згодна з дакладам галаўкама УСУ і разведкі, рэтранслятары спынілі працу на тэрыторыі Беларусі з 22 чэрвеня.

Каментары12

  • Tut
    02.07.2026
    Хмм, плоскоземельщики повылазили... Нельзя никакой вышкой обеспечить связь на 300 км для низколетящего объекта из-за кривизны Земли. Для 30 км надо вышка 30 метров, но для 300 км надо вышка 3 км высотой.
  • Давай
    02.07.2026
    Хмм, очередной кремлевский бот вылез. С чего ты взял что там только mesh модем установлен? Зачем в 2025 году строили LTE вышки в зоне где никто не живет? Зачем сигналы направлены в сторону Украины?
  • Iter
    02.07.2026
    Спросите у местных как у них со связью на мобильниках

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць