У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»
У пачатку снежня ў Баранавічах прайшлі масавыя затрыманні былых работнікаў і журналістаў ліквідаванай прыватнай газеты «Intex-press». Вядома пра затрыманне сямі чалавек у рамках артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе «Берасцейская вясна».

«Інтэкс-Прэс» быў найбуйнейшым незалежным рэгіянальным выданнем Беларусі. Першы нумар газеты выйшаў у 1994 годзе.
Пасля выбараў рэдакцыя сутыкнулася з блакіроўкамі, ператрусамі, штрафамі і канфіскацыяй тэхнікі.
У 2021 папяровая версія выдання спыніла выхад праз рэпрэсіі. У 2023 годзе сайт і сацсеткі «Інтэкс-Прэса» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары