Меркаванні77

«Гэта найлепшая версія Трампа». Амерыканская журналістка апісала, як замах на Трампа глыбока змяніў яго і надаў спакою

Звычайна новаабраныя прэзідэнты ЗША да моманту інаўгурацыі не асабліва праяўлялі сябе. Яны ціха займаліся падборам каманды. Так было, напрыклад, у 2016 годзе, калі Дональд Трамп упершыню выйграў выбары, прыгадвае Пэгі Нунан на старонках The Wall Street Journal. Але цяпер нібыта ўсё інакш.

Дональд Трамп падчас аднаго з перадвыбарчых мерапрыемстваў, прыблізна месяц пасля замаху. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Спадарыня Нунан, якая ў свой час працавала ў Белым доме як асістэнтка і спічрайтарка Рональда Рэйгана, добра знаёмая з пісанымі і няпісанымі правіламі, якія дзесяцігоддзямі культываваліся ў найвышэйшых эшалонах амерыканскай улады.

Дык вось — кажа яна — гэтым разам усё інакш. 

Гэта Трамп ляціць у Парыж на цырымонію адкрыцця Сабора Парыжскай Божай Маці, дзе яго прымаюць як дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Гэта ён праводзіць афіцыйныя сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім ці Эмануэлем Макронам.

Гэта з ім спяшаецца сустрэцца прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо, каб абмеркаваць пытанне магчымых тарыфаў на канадскія тавары.
Калі ў Сірыі падае дыктатура, то не Байдэн, а Трамп імгненна рэагуе: «Гэта не наша бітва. Не ўмешваемся».

Байдэн адрэагаваў з затрымкай і асцярожненька («гэта момант рызыкі і няпэўнасці»), гэта прагучыла блякла і няўцямна. «А ці быў калі такі момант у гісторыі гэтага рэгіёна, які б быў пазбаўлены рызыкі і няпэўнасці?» — рытарычна пытае Нунан.

Нават намінацыі на пасады, якія раней не выклікалі асаблівай цікавасці, цяпер становяцца тэмамі для шырокага абмеркавання. Такія асобы, як Ілан Маск, з’яўляюцца на Капіталійскім узгорку, «дзе іх сустракаюць як герояў саюзніцкіх дзяржаў».

«Дональд Трамп не засланіў Джо Байдэна; ён зацьміў яго», — канстатуе Нунан.

Трамп змяніўся: стаў спакойны і ўпэўнены 

Тыя, хто добра ведае Трампа, адзначаюць, што Трамп моцна памяняўся. Замах на ягонае жыццё нібыта надаў яму спакою і ўнутранай ураўнаважанасці.

Пасля другога няўдалага замаху, гэтым разам на яго гольф-клубе, ён усвядоміў, што ён уратаваны. «Гэтая рэальнасць не зрабіла яго сціплым у звыклым сэнсе, але надала спакойную ўпэўненасць», — піша Нунан, спасылаючыся на размовы з людзьмі з найбліжэйшага атачэння Трампа.

Апрача таго, Трамп успрымае сваё вяртанне да ўлады не проста як перамогу на выбарах, а як адплату. Судовыя справы, абвінавачанні, імпічменты — нібыта гісторыя не пакідала яму шансаў. Аднак ён не толькі выжыў, але і вярнуўся.

«Цяпер ён дакладна ведае, чаго хоча: здаровая міграцыйная палітыка, актывізацыя энергетыкі, скарачэнне падаткаў», — цытуе журналістка аднаго са сваіх суразмоўцаў.

Тыя, хто сустракаецца з ім, кажуць, што «свет, магчыма, пабачыць найлепшую версію Дональда Трампа». 

Ён перажыў палітычныя буры, кулі і юрыдычныя бітвы і выйшаў не зломлены, а загартаваны. У ім праявілася новая ўпэўненасць, якая часта нараджаецца пасля сустрэчы са смерцю.

Каментары7

  • )))
    14.12.2024
    Ну прямо образ вылеплен прям в лучших традициях соц реализма
  • бабруйчанін
    15.12.2024
    Панегерік..Шмат нагадала з мінулага
    Абранасць Упэўненасць у абранасці Перекананасць у абранні .
    Ассацыацыі ні квірпаліткарэктны ад закрай з права і лева .
    Ні паліткарэктны з аднаго боку з іньшага уголовна наказуемы )))Прозвішча імя дадайце самі .. ..)))
  • Цьху
    15.12.2024
    Ужо і амерыканцы пачалі пераймаць саўдэпаўскія наратывы

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць