Свет33

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу

Агенцтва Reuters са спасылкай на ўласную крыніцу ў Саудаўскай Аравіі паведаміла, што краіна загадзя папярэджвала Германію пра арабскага лекара, які ўчыніў наезд на аўтамабілі.

Фота: Craig Stennett/Getty Images

«Саудаўская Аравія папярэдзіла ўлады Германіі пра нападніка пасля таго, як ён апублікаваў на сваім асабістым акаўнце X экстрэмісцкія погляды, якія пагражаюць міру і бяспецы», — гаворыцца ў публікацыі.

Раней паведамлялася, што 20 снежня 50-гадовы мужчына па імі Талеб аль-Абдулмахсен на цёмным BMW заехаў у натоўп і праехаў каля 400 метраў па перадкалядным рынку. Пацярпелі больш за 200 чалавек, з іх як мінімум пяць загінулі.

«Колькасць загінулых у выніку нападу на калядны кірмаш у Магдэбургу ўзрасла да пяці», — заявіў прэзідэнт зямлі Саксоніі-Анхальт Райнэр Хазелоф падчас візіту канцлера Германіі Олафа Шольца на месца катастрофы. Пра гэта паведаміла нямецкае тэлебачанне MDR.

Каментары3

  • Войтэк
    21.12.2024
    А немецкiя улады тым часам, меркавалi, што ён антыiсламiст и падтрымлiвае "Альтэрнатыву для Няметчыны'!
    Быу бы вельмi здзiулёны, каб гэты тэрарыст назвауся будзiстам, альбо крышнаiтам...
  • жэўжык
    21.12.2024
    Войтэк, ранейшая заява пра тое, што гэты араб нібыта быў хаўруснікам белых расістаў сапраўды выглядала як жарт.
  • Жвір
    21.12.2024
    Ня веру саўдытам! Папярэджвалі яны, бач. Ды сёньня ў сацыяльных сетках, гэтых нэтных памыйніцах, плойма й болей рознай пісаніны, якую можна трактаваць як заўгодна. Ды й у рэальным жыцьці злосьці шмат. Да кожнага не прыставіш персанальнага даглядчыка, а мігрантаў з блізкага ўсходу ў ЕЗ шмат, як гразі.
    Саўдыты баяцца незадаволенасьці немцаў, шараговых людзей, пратэстаў баяцца, і ня толькі ў Нямеччыне. Гэта можа прывесьці да перагляду міграцыйнага заканадаўства ЕЗ, і ўсіх сарацынаў урэшце справодзяць з ЕЗ.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

«Альбо гарэлая, альбо сухая». Беларусы крытыкуюць бульбу фры ў «Мак.бай»16

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч21

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць