Усяго патроху77

Беларускі трактар сабраў у тыктоку 5 мільёнаў праглядаў

«Гэты савецкі трактар працуе на гарэлцы і камунізме».

Скрыншоты відэа з тыктоку

Амерыканскі блогер, які прадае розную тэхніку для зямельных участкаў, выклаў відэа з беларускім трактарам, зробленым яшчэ за савецкім часам. Іншы мужчына ў кадры кажа яму, што шыны трэба мяняць кожныя 10 гадоў, на што блогер азадачана чухае галаву: на шынах яго трактара стаіць кляймо «зроблена ў СССР».

«Гэты савецкі трактар «Беларусь» працуе на гарэлцы і камунізме», — з гумарам падпісаў ролік хлопец.

@snapper_mower_man This Soviet Belerus Tractor runs on vodka and communism comrade. #happytractoring #antiquetractortok #antiquetractors #soviettractor #tractor #tractors #russianmade ♬ USRR - Union of Soviet Socialist Republics - Gimn Sovyetskogo Soyuza - 1977-1991 (National Anthem) [Sung Version] - Glocal Orchestra

Відэа сабрала 5,2 мільёна праглядаў.

У каментарах жартуюць: «Бро, гэтыя шыны перажылі Саюз».

«Шчыра кажучы, гэта ўражвае», — піша адзін з карыстальнікаў.

Хтосьці згадвае, што дагэтуль карыстаецца савецкай тэхнікай — трактарамі ад МТЗ і халадзільнікамі ад «Атланта».

Каментары7

  • Vik
    08.01.2025
    Это так называемый Belarus 250as. Это никакой не Belarus, a самый настоящий харьковский Т-25. За бугор его сплавляли как Беларус.
  • what?
    08.01.2025
    і тады ўжо ўмелі эцікеткі пераклейваць?
  • ЯНКА
    09.01.2025
    Vik, ну, і якая ваша думка, навошта на ХТЗ альбо «Уладзіміравец» трэ' было клеіць познамкі ад МТЗ?! Напрыклад, украінскі КрАЗ 256Б раней прадаваўся ў Брытанію пад назваю БелАЗ, так як апошні знакаміты сваімі манструёзнымі грузавікамі. А тутака ў чым прычына? Бо якраз Харкаў, у параўнаньні з нашмат больш маладзейшым МТЗ, меў сусьветную вядомасьць як вынаходнік танка-пераможцы Т-34.

    Навогул зь пераназвамі даходзіць ужо да нейкага цырку — узгадайма тэй жа сучасны «Масквіч», які насамрэч JAC. Ці кітайскі AUDI, што прыпіянэрыў гэту нямецкую назву, але, каб ня блыталі, без эмблемы з чатырох кольцаў.

    Дарэчы, як справы на Радзіме з МотаВела? Ці пачалі нарэшце прадукаваць матацыклы зь беларускіх частак, як таго патрабаваў Лука? Ці замест іх толькі адны байкі?

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць