Свет99

А што канадцы думаюць пра ідэю далучэння да ЗША? Вось вынікі сацапытання

Ці ідэя «англасаксонскага адзінства» мае шмат прыхільнікаў у Канадзе?

flag of Canada and the United States флаг канады и США сцяг Канады і ЗША
Фота: Getty Images

На пачатку снежня 2024 года новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў прапанову прэм'ер-міністру Канады Джасціну Трудо стаць губернатарам 51-га штата. Спачатку думалася, што гэта жарт, але падчас прэс-канферэнцыі 6 студзеня гэтага года Трамп паўтарыў прапанову і дапусціў прымяненне «эканамічнай сілы» супраць Канады, каб дабіцца выгадных для ЗША рашэнняў.

Свет быў, мякка кажучы, здзіўлены. Ніводзін ранейшы кіраўнік ЗША за апошнія 100 гадоў так сябе не паводзіў. 

Што датычыць жыхароў Канады, то сярод іх ёсць тыя, хто не супраць аб'яднацца з магутным суседам. Але большасць такой ідэі не падтрымлівае. Аб гэтым сведчаць вынікі нядаўняга апытання, праведзенага даследчым агенцтвам Leger. Адпаведна яму пераважная большасць канадцаў не хочуць, каб іх краіна стала часткай ЗША.

82% канадцаў заявілі, што не хацелі б, каб Канада стала 51-м штатам ЗША, у той час як «за» выказаліся толькі 13%.

Цікава, што ідэю ўваходжання ў склад ЗША значна менш падтрымліваюць жанчыны (7%), чым мужчыны (19%), а таксама людзі старэйшыя за 55 гадоў (8%), чым людзі ва ўзросце ад 18 да 54 гадоў (16%).

Апытанне праводзілася з 6 па 9 снежня сярод 1520 дарослых канадцаў, хібнасць складае 2,5 працэнтнага пункта.

Leger
Вынікі апытання. Крыніца: leger360.com

Вынікі крыху адрозніваюцца па правінцыях, але ў кожным выпадку большасць заявіла, што хоча, каб Канада заставалася суверэннай.

У правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор і так званых Прыморскіх правінцыях (Новая Шатландыя, Нью-Брансуік і востраў Прынца Эдуарда) жаданне таго, каб Канада заставалася незалежнай, выказалі 90% рэспандэнтаў, за ўваходжанне ў склад ЗША толькі 7%. А вось у Альберце, што знаходзіцца на захадзе, прыхільнікаў стаць 51-м штатам значна больш — 19%, праціўнікаў — 74%.

Адказы таксама крыху адрозніваліся ў залежнасці ад партыйнай прыналежнасці. За захаванне незалежнасці найбольш (94%) выказалася прыхільнікаў Новай дэмакратычнай партыі. Сярод прыхільнікаў Ліберальнай партыі Канады такіх 89%. У той жа час ідэю ўваходу ў склад ЗША падтрымлівае кожны пяты (21%) прыхільнік Кансерватыўнай партыі Канады і кожны чацвёрты (25%) крайне правай Народнай партыі Канады — відавочна, тых, якім падабаецца Трамп і якія расчараваныя 10-гадовым кіраваннем лібералаў. 

Leger
Размеркаванне адказаў у залежнасці ад палітычных сімпатый. Крыніца: leger360.com

Прэм'ер-міністр Канада Джасцін Трудо на сваёй старонцы ў твітары некалькі дзён назад напісаў, што «няма ніводнага шанцу, што Канада стане часткай ЗША».

Але Дональд Трамп не спыняе выказваць сваіх планаў. 8 студзеня ён апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША. Акрамя далучэння Канады Трамп марыць аб набыцці Грэнландыі і вяртанні Панамскага канала пад кантроль ЗША. Трамп лічыць, што такім чынам утворыцца магутная дзяржава, якая здолее супрацьстаяць і Кітаю, і Расіі.

Каментары9

  • Jankee
    09.01.2025
    США, малоканадщина и белогренландия - три ветви одного святого англо-американского мира
  • Аляксей
    09.01.2025
    "Ніводзін ранейшы кіраўнік ЗША так сябе не паводзіў. " - Наша Ніва, пачытайце што такое "Дактрына Манро". Акурат большасць прэзідэнтаў ЗША XIX-першай паловы XX стагоддзя паводзіліся менавіта так, як Трамп. Здзіўленне такой пазіцыі Трампа ўласціва толькі тым, хто не ведае гісторыі ЗША.
  • Далучун
    09.01.2025
    Трамп мае рацыю. Кiтай трэба прыцiснуць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць