Вайна22

Ва ўкраінскі палон трапіў кухар з Неапаля. У Італіі яго асудзілі за сэксуальны гвалт над 9-гадовым дзіцем

Джані Чэні ваяваў у складзе расійскай арміі і трапіў у палон пад Купянскам. У Італіі ў яго было два суды па цяжкіх артыкулах.

Фота: Дэсантна-штурмавыя войскі УСУ

Былы італьянскі кухар Джані Чэні трапіў ва ўкраінскі палон пад Купянскам 7-8 студзеня. 51-гадовы ўраджэнец Неапаля заключыў кантракт з Мінабароны Расіі 13 лістапада 2024 года. Ён служыў у 1-м гвардзейскім танкавым палку.

На радзіме Чэні ўчыніў як мінімум два цяжкія злачынствы. У 1999 годзе ён пад псіхатропамі застрэліў свайго калегу па ахоўнай фірме ў Мілане, у якой тады працаваў. Чэні патлумачыў у судзе, што з ахвярай у яго ўзніклі рознагалоссі. Суд адправіў Чэні ў турму на доўгі тэрмін, піша Napoli Today.

У 2008-м мужчыну палегчылі ўмовы ўтрымання: ён змог вярнуцца ў родны горад і выйсці на працу, але начаваць павінен быў у турме. Тады ж ён пазнаёміўся з жанчынай, а праз тры гады, калі Чэні канчаткова вызваліўся, яны з'ехаліся. Мужчына ўладкаваўся працаваць у рэстаран піцаёлам — кухарам, які гатуе піцу.

Пара часта наведвала пляменніцу жанчыны. У 2012 годзе 9-гадовая дзяўчынка расказала маці, што Чэні да яе дамагаўся: ён увесь час спрабаваў застацца з ёй сам-насам, кранаў яе ў інтымных месцах. Калі дзяўчынка расказала пра ўсё бацькам, Чэні пагражаў яе бацьку забойствам, калі ён звернецца ў паліцыю.

Фота: дэсантна-штурмавыя войскі УСУ

Следства працягвалася некалькі гадоў. У 2016-м суд прысудзіў Чэні да сямі гадоў і двух месяцаў турмы за сэксуальны гвалт над дзіцем, якому было менш за дзесяць гадоў. Прысуд пасля некалькіх скаргаў набыў моц у 2022 годзе. Аднак Чэні знік з Італіі. 

Спачатку ён выехаў у Фінляндыю, дзе пазнаёміўся з жанчынай з Расіі. А пасля пара пераехала ў Самару. Там Чэні працаваў кухарам у піцэрыі, якая належыць ганароваму консулу Італіі Джангуіда Брэда. Рэстаратар расказаў Today.it, што Чэні год таму звольніўся і пераехаў. 

Чаму італьянец вырашыў пакінуць жонку і дваіх дзяцей і пайсці на вайну, невядома. Італьянскія СМІ мяркуюць, што ён мог здзейсніць чарговае злачынства і завербавацца ў войска з расійскай турмы.

У відэа, якое апублікаваў канал «Не жди меня из Украины», Чэні гаворыць, што быў «незаконна мабілізаваны ў Расіі» і хоча вярнуцца ў Італію.

Каментары2

  • Тралоліно
    13.01.2025
    Высокадухоўныя праваслаўныя ваяры супрацьстаяць баявым камарам і сатанізму, казалі яны
  • Mafkees
    14.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць