Ежа55

Пахмельны суп, жэле з жалудоў. Што ў меню зняволенага прэзідэнта Карэі?

Меню ў СІЗА Сеула пазайздросціць любы еўрапейскі рэстаран азіяцкай кухні.

Стравы, якія прапануюцца зняволеным турмаў Паўднёвай Карэі. Калаж на падставе здымкаў Wikimedia Commons

Як стала вядома, 15 студзеня нарэшце арыштавалі часова адхіленага ад улады прэзідэнта Паўднёвай Карэі. Карэйскія журналісты ўжо размясцілі ў сацыяльных сетках меню Сеульскага цэнтра зняволення — аналага нашых СІЗА, куды пасля допыту павінны даставіць Юн Сок Ёля.

Меню Сеульскага цэнтра зняволення

Сярод страў ёсць і такія зразумелыя для беларуса, як супы с пельменямі ці курыцай, тушаная скумбрыя. Акрамя гэтага, зняволеным прапануюць яйкі, арэхі, соевае малако, ёгурт і садавіну.

Kimchi Кімчі Кимчи
Кімчы. Фота: Wikimedia Commons

У той жа час шмат і спецыфічных страў карэйскай кухні. Так, да кожнага прыёму ежы даюць кімчы — востра прыпраўленую квашаную гародніну. У першую чаргу гэта пекінская капуста, але ў меню пазначана і кімчы з летняй рэдзькі, а таксама суп (кімчы чыне).

закуска з перылы закуска из периллы Perilla Appetizer
Закуска з перылы. Фота: Wikimedia Commons

У меню і такая папулярная паўднёвакарэйская страва, як закуска з перылы — аднагадовай травяністай алеістай расліны. Лісты замочваюць у соевым соусе з дадаткам цукру, часнаку, імберцу і іншых спецый.

Токпокі Ттокпокки Tteokbokki
Токпокі. Фота: Wikimedia Commons

Таксама зняволеным прапануюць токпокі — рысавыя клёцкі (ток) у вострым соусе. Часам да іх дадаюць рыбу, яйкі ці гародніну. Токпокі — традыцыйная вулічная ежа ў Паўднёвай Карэі.

Тофу Tofu
Тофу. Фота: Wikimedia Commons

Прысутнічаюць і стравы з тофу ці так званага соевага сыру — папулярнага інгрэдыенту ў веганскіх і вегетарыянскіх рэцэптах. Зняволеным прапануецца сушаны тофу і суп з мяккім тофу.

Sundae Сундэ
Сундэ. Фота: Wikimedia Commons

Ёсць у меню і традыцыйная карэйская «крывянка» — сундэ. Гэта фаршыраваныя сумессю рысу, вермішэлі, гародніны і часам крыві кішкі свінні ці каровы. Іх смажаць, вараць ці тушаць і падаюць з прыправамі.

двенчжан чыге Твенджан ччигэ Doenjang-jjigae
Двенчжан чыге. Фота: Wikimedia Commons

Сярод супоў таксама традыцыйны карэйскі двенчжан чыге, які гатуецца на аснове пасты з ферментаваных соевых бабоў (двенчжан). У яго дадаюць розную гародніну, мяса, морапрадукты, тофу.

Хэджангук Пахмельны суп Haejang-guk
Пахмельны суп. Фота: Wikimedia Commons

Ёсць таксама і «пахмельны суп», які добра дапамагае аднавіць вадкасць і электраліты ў арганізме і падтрымаць агульны тонус арганізму. Яго склад адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна. Суп можа змяшчаць кімчы, тофу, мяса, прарослыя соевыя бабы, кітайскую капусту, зялёную цыбулю. Бульён звычайна гатуецца на ялавічынай костцы.

чачжанмён Чанджанмён Jajangmyeon
Чачжанмён. Фота: Wikimedia Commons

У меню таксама чачжанмён — пшанічная локшына з густым соусам на аснове чорнай соевай пасты (чачжан).

Тотхоримук тотхарымук Dotori-muk
Тотхарымук. Фота: Wikimedia Commons

Сярод страў звяртае на сябе ўвагу і жэле з жалудоў ці тотхарымук. Яно гатуецца з жалудовай мукі (тотха) і падаецца з морквай, зялёнай цыбуляй, часнаком, соевым соусам, кунжутным алеем і чырвоным перцам.

Тотхарымук быў адным з асноўных прадуктаў харчавання ў галодныя часы Карэйскай вайны (1950—1953). Цяпер жа ён лічыцца «здаровай ежай».

Знаўцы адзначаюць, што ў параўнанні з ранейшымі часамі, калі ежа паўднёвакарэйскіх зняволеных у асноўным складалася з рысу і фасолі, цяпер у меню хапае страў з мяса — ялавічына ў соевым соусе (пульгогі), смажаная свініна з рысам, сасіскі, ёсць і тушаная бульба.

Як бачым, меню дастаткова збалансаванае, і зняволенаму прэзідэнту не давядзецца галадаць.

Каментары5

  • Барадзед
    15.01.2025
    Брэст , у нас на зэках экономят. Какое тюремное меню хотел бы для себя ?
  • Кон Чэн Ый
    15.01.2025
    Думаю, уся Паўночная Карэя хоча ў тую турму.
  • Самае укуснае и натуральнае
    16.01.2025
    Наше хрючево из прикорытных гиперов

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам16

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы7

Наступны раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе без ЗША1

Беларусь — на другім месцы. Дзяўчына расказала, як сартавала смецце ў шасці краінах свету2

«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было4

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

Еўрасаюз шукае альтэрнатыву газавай залежнасці ад ЗША1

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы10

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам16

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць