Свет22

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы

Гэта першы ў гісторыі Паўднёвай Карэі арышт дзейнага — хоць і адхіленага ад выканання абавязкаў — прэзідэнта, піша Бі-бі-сі.

Юн Сок Ёль. Фота: Yonhap 

Пасля шматгадзіннага супрацьстаяння ў рэзідэнцыі прэзідэнта следчыя гэтым разам змаглі даставіць Юн Сок Ёля на допыт у Бюро расследавання карупцыі (найвышэйшых службовых асобаў).

Юн перад гэтым апублікаваў кароткі відэазварот, у якім заявіў, што па-ранейшаму лічыць арышт незаконным, але вырашыў падпарадкавацца следчым і паліцыі, каб пазбегнуць кровапраліцця.

«Хоць гэтая справа і незаконная, я вырашыў з’явіцца ў Бюро расследавання карупцыі, каб прадухіліць непатрэбнае кровапраліцце. Але гэта не азначае, што я згаджаюся з тым, што яны адкрылі справу», — заявіў прэзідэнт.

Ён таксама дадаў, што ў краіне парушаецца прынцып вяршэнства права, і што ні следчыя органы, якія адкрылі справу супраць яго, ні суд, які выдаў ордар на арышт, не мелі на гэта правоў.

У пачатку снежня прэзідэнт Паўднёвай Карэі спрабаваў працягваць барацьбу з апазіцыяй, якая атрымала кантроль над парламентам, радыкальнымі спосабамі: ён беспаспяхова спрабаваў увесці ў краіне ваеннае становішча. Пасля гэтага парламент абвінаваціў яго ў спробе мяцяжу і 14 снежня абвясціў кіраўніку дзяржавы імпічмент.

Юн адхілены ад выканання прэзідэнцкіх абавязкаў, але для таго, каб пазбавіць яго пасады, імпічмент павінен быць ухвалены Канстытуцыйным судом. Пакуль суд не прыняў рашэння, Юн Сок Ёль афіцыйна застаецца прэзідэнтам.

Сам Юн яшчэ ў першай палове снежня адхіліў абвінавачанні ў спробе мяцяжу і заявіў, што ўвядзенне ваеннага становішча было «палітычна вывераным рашэннем», і ён прыняў яго, каб абараніць дзяржаву ад апазіцыі, якая, па ягоных словах, паралізавала працу ўрада.

У першы раз следчыя спрабавалі арыштаваць Юна 3 студзеня, але ахова прэзідэнта не дала ім гэта зрабіць, і пасля некалькіх гадзін супрацьстаяння следчыя і паліцыя пакінулі рэзідэнцыю прэзідэнта.

Гэтым разам следчыя і паліцэйскія прыбылі ў рэзідэнцыю (Юн знаходзіўся там усе гэтыя дні) каля 4:20 раніцы па мясцовым часе, і толькі ў палове адзінаццатай Бюро расследавання карупцыі абвясціла, што яны «здзейснілі арышт Юна па ордэры».

Ля рэзідэнцыі сабраліся як прыхільнікі, так і праціўнікі Юна. Каля тысячы паліцэйскіх з розных бакоў павольна прабіваліся на тэрыторыю рэзідэнцыі праз барыкады і заслоны з дэпутатаў ад праўладнай прэзідэнцкай партыі. Увайсці ў дом прэзідэнта ім удалося толькі пасля дзевяці раніцы.

Пасля гэтага там яшчэ доўга ішлі перамовы — мяркуецца, пра форму з’яўлення Юна на допыт: ён хацеў, каб гэта афіцыйна лічылася добраахвотным. Але БРК у ходзе гэтых перамоваў публічна заявіла, што прэзідэнт усё ж такі павінен быць афіцыйна арыштаваны.

Лідар апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі ў парламенце Пак Чан Дэ заявіў, што арышт Юна — гэта сведчанне таго, што правасуддзе ў Паўднёвай Карэі жыве.

«[Арышт Юна] — гэта першы крок да аднаўлення канстытуцыйнага парадку, дэмакратыі і вяршэнства права», — сказаў Пак.

Як адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Сеуле Шаймаа Халіл, арышт Юна не пакладзе канец палітычнаму крызісу — ён, хутчэй, стане яго чарговай фазай.

Паводле закона, цяпер следчыя могуць трымаць Юна пад вартай двое сутак, на працягу якіх ім трэба альбо атрымаць згоду суда на заключэнне яго пад варту да суда, альбо адпусціць прэзідэнта.

Каментары2

  • даведка
    15.01.2025
    Лукашенко тоже по закону можно задержать и судить только пока он действующий.
  • Acab
    15.01.2025
    Нагадвае нечым спадара Байдэна Старога

Цяпер чытаюць

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі11

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў3

На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян6

Новы графік БЧ скасоўвае два цягнікі ў Віцебскай вобласці. Без чыгункі застануцца і некаторыя райцэнтры11

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў30

Мінчанка абвінаваціла правінцыялаў, якія імкнуцца ў сталіцу, у калгасным менталітэце. Ёй адказалі26

«Мінсктранс» плануе аднавіць аўтобуснае злучэнне з Літвой з 21 лістапада6

Беларуска ў сярэдзіне лістапада пайшла ў лес і вярнулася з кашом лісічак4

У мінскай краме памерла пажылая жанчына5

У вёску на Гродзеншчыне больш не ходзіць дызель. Рэакцыя чыноўнікаў дабіла жыхароў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі11

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць