Вайна1212

Адмова ад NATO і 20% тэрыторыі Украіны: Стала вядома пра ўмовы Пуціна на перамовах

Згодна з данымі амерыканскага выдання Bloomberg, Расія будзе патрабаваць ад Украіны разарваць ваенныя сувязі з НАТА і стаць нейтральнай краінай з абмежаванай арміяй. Гэтыя ўмовы стануць ключавымі на любых перамовах з будучым прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляюць крыніцы, знаёмыя з гэтым пытаннем.

Скрыншот відэа 

Як адзначае Bloomberg, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «поўны рашучасці» дабіцца, каб Кіеў ніколі не далучыўся да NATO і меў абмежаваныя ваенныя магчымасці. Пра гэта журналістам на ўмовах ананімнасці паведамілі людзі, якія «ведаюць пазіцыю Крамля».

Адначасова Масква нібыта не будзе выступаць супраць паставак зброі Кіеву асобнымі краінамі NATO, але рашуча супраць таго, каб гэтая зброя выкарыстоўвалася супраць Расіі ці для вызвалення акупаваных тэрыторый. Акрамя таго, крыніцы выдання адзначаюць, што Пуцін настойвае на захаванні кантролю над прыблізна 20% тэрыторыі Украіны, уключаючы акупаваны Крым.

Таксама Крэмль нібыта адкрыты для пытання «абмену некаторымі тэрыторыямі». Якія менавіта тэрыторыі маюцца на ўвазе, не ўдакладняецца. Магчыма, гаворка ідзе пра Курскую вобласць Расіі, якую з 6 жніўня 2024 года часткова кантралююць украінскія войскі.

Суразмоўцы Bloomberg ва Украіне адзначаюць, што цяпер перамовы паміж Кіевам і Масквой абмяжоўваюцца толькі абменам палоннымі і вяртаннем дэпартаваных дзяцей.

Каментары12

  • Спадар
    16.01.2025
    раБсіяне....ідуць "на тры буквы"!
  • Суворов
    16.01.2025
    Прямо в этих условиях заложена фраза - мы еще не всё закончили и хотим вернуться
  • Праспаў дзед
    16.01.2025
    Путлер ужо не паспеў. Украіна выжыла і не будзе рашысцкім саўком. Там ужо новыя людзі з іншым менталітэтам. А гэты дыназаўр з гэбэшнымі замашкамі скончыць бясслаўна.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін121

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін121

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць