Грамадства1515

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»

Віктар Шэйман. Фота: скрыншот АНТ

Напярэдадні дня галасавання дзяржаўная прапаганда ў штодзённым рэжыме бамбардзіруе электарат агітацыйнымі фільмамі. На АНТ выйшла кіно са споведзямі топ-сілавікоў — якой была Беларусь у 1990-я і якой стала зараз.

Слова ўзяў і Віктар Шэйман, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі яшчэ ў дапрэзідэнцкія часы. У 1994—2000-м ён быў дзяржаўным сакратарам Рады бяспекі Беларусі.

Шэйман расказаў у эфіры некалькі дзіўных гісторый.

«Былі моманты, калі абвяшчалі рэспубліканскія забастоўкі, рыхтавалі спыніць нашы прамысловыя прадпрыемствы, стваралі страйкавыя камітэты. Прэзідэнт асабіста прымаў удзел у размове з людзьмі, у тлумачэнні сітуацыі. Я памятаю, па даручэнні прэзідэнта збіраў [людзей], быў страйкавы камітэт, па-мойму, год 1995-ты быў. Была канцэртная зала «Мінск». Там мы змаглі сабраць прыблізна 800 чалавек, кіраўніцтва страйкавых камітэтаў з усёй рэспублікі. Заходзіць прэзідэнт, яго сустракаюць улюлюканнем, свістам. Прэзідэнт падымаецца на трыбуну, яму не даюць магчымасці выказацца. Прэзідэнт звяртаецца: «Вось я да вас прыехаў пагаварыць, калі вам патрэбна размова і тлумачэнне, я гатовы размаўляць. Калі не, я разварочваюся, з'язджаю». Зала патроху супакоілася.

Прэзідэнт сітуацыю ў эканоміцы давёў, якая сітуацыя, сапраўды, цяжкая сітуацыя была. Давёў, якія меры дзяржава ўжо прыняла, і што далей будзе рабіцца. І папрасіў: паўгода дайце часу, праз паўгода ўбачыце, што будзе змяняцца ў эканоміцы. Ставяць на галасаванне. Галасуюць — і працэнтаў 80 залы прагаласавала «за». 20% не пагадзіліся. Прэзідэнт спускаецца з трыбуны, да людзей, да яго падыходзяць — зусім іншая сітуацыя, абдымаюць, вітаюцца, нейкія просьбы, запіскі перадаюць. Я ўстаю з дзеючым прэм'ерам на той перыяд, Чыгір Мікалай Мікалаевіч, ён да мяне звяртаецца: «Вось, Віктар Уладзіміравіч, а акрамя Лукашэнкі так бы ніхто не змог сітуацыю развязаць». Я кажу: «Нарэшце да вас дайшло».

Ці адбывалася такое насамрэч? Інтэрнэт не памятае такую кранальную гісторыю, ды і ніякага суправаджальнага архіўнага відэа на АНТ не знайшлі. А вось былы дэпутат Вярхоўнага савета Сяргей Навумчык, які вядзе летапіс 1990-х, у размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» адназначна заяўляе: «Ахінея ад першага да апошняга слова».

Сяргей Навумчык, фота Радыё Свабода

«У жніўні 1995 года быў страйк супрацоўнікаў метро, які [міністр унутраных спраў Юрый] Захаранка падавіў, паклаўшы тварам у асфальт мінскі страйкам. Сустаршыня страйкама і дэпутат апазіцыі БНФ у Вярхоўным савеце Сяргей Антончык быў інтэрнаваны, мы — я, Зянон Пазняк, Валянцін Голубеў і мая жонка Галіна, якая была карэспандэнткай «Радыё Свабода» — двое сутак шукалі яго па ўсім Мінску, пакуль з кабінета кіраўніка камісіі Вярхоўнага савета па міжнародных справах я не пазваніў па спецсувязі памочніку Лукашэнкі Уралу Латыпаву і не прыгразіў, што калі праз гадзіну мы не ўбачым Антончыка, збіраем прэс-канферэнцыю і заяўляем, што Лукашэнка забіў дэпутата парламента. Спачатку збіў у Авальнай залі сярод іншых 19 дэпутатаў, а потым — аддаў загад забіць. Адначасова падрыхтавалі звароты да Клінтана і Ельцына. Сяргея адразу адпусцілі — яго ўтрымлівалі на тэрыторыі спецназу, у асобным пакоі пад дуламі аўтаматчыкаў.

Тады замест машыністаў электрацягнікоў метро, якія страйкавалі, Лукашэнка загадаў пасадзіць у кабіны чыгуначнікаў — а гэта зусім іншае, магло ў любы момант скончыцца катастрофай. З Масквы даслалі пару дзясяткаў штрэйкбрэхераў (машыністаў маскоўскага метро), якія замянілі беларускіх машыністаў-страйкоўцаў. Былі арыштаваныя і асуджаныя дзясяткі актывістаў незалежных прафсаюзаў, многія звольненыя з працы.

Што да «ўспамінаў» Шэймана, дык, паўтараю, ахінея. Увогуле, Лукашэнка ніколі не выходзіў да мітынгоўцаў ці страйкоўцаў. Ён любіў гэта рабіць, калі быў дэпутатам, каб патрапіць пад фота і тэлеаб'ектывы, але калі стаў прэзідэнтам — ніколі. Ва ўсякім разе я не ведаю такіх выпадкаў».

Да мітынгоўцаў Лукашэнка выйшаў у 2020-м годзе, калі прыехаў да забастоўшчыкаў на МЗКЦ. Што ён пачуў? «Сыходзь», жорсткія маты і выкрык «Афіцэр? Застрэлься!»

Каментары15

  • Этот заголовок в НН соответствует времени?
    22.01.2025
    30 лет прошло, уже можно для нового поколения рассказывать сказки про Лукашенко, как при советской власти про дедушку Ленина.

    И Шейман своим "воспоминанием" дает отмашку на такие сказки про дедушку Лукашенко.
  • Ёсік
    22.01.2025
    Як жа вам, пачварам, хочацца кіраваць да скону. Як трэба ненавідзець беларускі народ, каб так хлусіць.
  • даведка
    22.01.2025
    Среди силовиков не оказалось Тертеля, а Гора умолчал, что был следователем КГБ...
    Совсем плохи дела, если пришлось открывать консервы... Ермошина, Шейман с заученными сказочными историями, которые рассказывают на разных телеканалах и в аудиториях. Латыпов со сказкой про парашют в самолёте снялся сразу для БТ и ОНТ. Шейман даже поехал с гастролями по силовым коллективам (хотя вообще не является доверенным лицом Лукашенко и не имеет права агитировать за него) в генеральском мундире с шевроном Совбеза посетил УВД Брестского облисполкома. Чуют, что скоро придётся за всё отвечать своими шкурами. Не учли только Шейман, Швед, Кубраков, Синявский, Гора, Волков, Хренин, что нет у них никакого авторитета и уважения в обществе, ибо вся организованная преступность, с которой я тогда вообще не сталкивался, теперь не на улицах, а собрана возле Лукашенко.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах2

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам1

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады3

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ3

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць