Грамадства1313

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску

У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 32,6 тысячы шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы, што на 7 тысяч менш, чым у 2023 годзе. Але пры гэтым усё больш пар аддаюць перавагу правядзенню цырымоній на беларускай мове з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага беларускага вяселля, паведаміла Міністэрства юстыцыі.

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: сацыяльныя сеткі

Мінюст адзначае, што ўсё больш у моду ўваходзіць правядзенне ўрачыстасцяў па індывідуальных сцэнарыях. Гэтыя сцэнарыі ўлічваюць жаданні ўдзельнікаў і надаюць падзеі асаблівы характар.

Сярод цікавых цырымоній вылучаюць «Вішнёвае вяселле» на «Вішнёвым фестывалі» ў Глыбокім, «Жураўлінае вяселле» на свяце «Жураўлі і журавіны» ў Мёрскім краі, а таксама тэматычную цырымонію «VIP-Люкс. Людзі ў чорным», дзе госці і ўдзельнікі мелі адмысловы дрэс-код.

Акрамя таго, органы ЗАГСа правялі больш за 1,7 тысячы юбілейных мерапрыемстваў, уключаючы «залатыя» і «срэбныя» вяселлі.

Каментары13

  • Жора
    22.01.2025
    "усё больш пар аддаюць перавагу правядзенню цырымоній на беларускай мове" - "больш" гэта колькі? Можна ў нечым зразумелым вымераць інфармацыю - у дадатковым %, альбо ў дадатковай колькасці пар?
  • feafania
    22.01.2025
    Мяне жанілі па-беларуску ў Гродне, як я і хацела. А вось калі сястра выходзіла замуш 8 гадоў пазьней, ужо па-беларуску не жанілі.
  • "нявеста" "азаронка"
    22.01.2025
    трохі паясню. я ўвогуле жаніцца не хацела. настаялі на упарадачэніі атнашэній матушка і іжэ з імі з боку будучага т.зв. мужа

    дык вось. калі я ў саўгасе (загсе советского района) агучыла адзіную просьбу сваю - каб служба была на беларускай мове
    на мяне паглядзелі, як на вар'ятку

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць