Грамадства

ЕС заявіў, што выбары ў Беларусі «не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі»

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас і еўрапейскі камісар у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Марта Кос апублікавалі сумесную заяву з нагоды «выбараў» у Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота: Reform.news

«Сённяшнія фальшывыя выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Народ Беларусі заслугоўвае рэальнай магчымасці выбіраць, хто будзе кіраваць іх краінай», — гаворыцца ў заяве.

ЕС заклікае Лукашэнку неадкладна і без умоваў вызваліць усіх палітычных зняволеных, уключаючы супрацоўніка дэлегацыі Еўрапейскага саюза.

У заяве нагадалі, што назіральнікаў ад еўрапейскіх арганізацый запрасілі на «выбары» занадта позна, каб яны маглі там прысутнічаць.

ЕС кажа, што праз несумленныя выбары ў Беларусі і саўдзел Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны яны не зменяць сваёй пазіцыі.

«ЕС працягне ўводзіць абмежавальныя і мэтанакіраваныя меры супраць рэжыму, а будзе фінансава падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, беларускія дэмакратычныя сілы ў выгнанні і беларускую культуру. Як толькі Беларусь пачне пераход да дэмакратыі, ЕС гатовы падтрымаць краіну ў стабілізацыі яе эканомікі і рэфармаванні інстытутаў».

«ЕС стаіць на баку беларускага народа, і наша падтрымка ў іх імкненні да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі, як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы, непахісная», — сказана ў заяве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць