Грамадства55

Заява трох партый, якія на выбарах у КР сумарна набралі 165 галасоў: Імітацыя палітычнай барацьбы — шлях да забыцця

Тры беларускія апазіцыйныя палітычныя сілы падпісалі заяву, у якой заклікалі беларускую дэмакратычную супольнасць да перазагрузкі.

Візіт удзельнікаў Мемарандума ў Сейм Літвы. Фота: фэйсбук Георгія Дзмітрука

Заява зроблена ад імені партыі «Народная Грамада», Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (той, што ўзначальвае Георгій Дзмітрук), а таксама супольнасці сяброў, якія збіраліся стварыць партыю «Краіна для жыцця». Усе яны назвалі сябе Кааліцыяй беларускіх палітычных партый Мемарандум.

Што аб'ядноўвае гэтых саюзнікаў? Найгоршы вынік на выбарах у Каардынацыйную раду ў мінулым годзе. Тады за гэтыя тры палітычныя сілы агулам прагаласавала 165 (2,46%) удзельнікаў выбараў.

Таксама на іх рахунку спроба аспрэчыць статус Святланы Ціханоўскай у жніўні 2024 года.

Цяпер жа кааліцыя заклікала беларускія дэмакратычныя палітычныя сілы да кансалідацыі, а таксама да «якаснай перазагрузкі з улікам аналізу памылак».

«Імітацыя палітычнай барацьбы — шлях да палітычнага забыцця», — падсумоўваюць «Народная грамада», БХД і «Краіна для жыцця».

Каментары5

  • Барадзед
    29.01.2025
    Их обязательно выслушают.
  • Янка
    29.01.2025
    Гучная заява без абразаў - гэта ўжо добра, бо ажыўляе палітычнае жыццё і прыцягвае ўвагу. Але каб гэта не стала халастым стрэлам, то пажадана было б дапоўніць агульныя словы незадаволення канкрэтнымі справамі і паказаць прыклад.
  • Нейкі сюр
    29.01.2025
    Чакайма на абвяржэнне Вільскім інфармацыі! Гэта зноў журналісты вінаватыя! А яны ніякіх зваротаў не рабілі, проста міма сейма йшлі ды ў прыбіральню ўсёй зборнай папрасіліся. Адсюль і фотаздымак.

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць