Здарэнні11

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ

Больш за ўсё часу Барсік праводзіць у зале, прысвечанай вясковаму побыту.

У музеі беларускага Палесся ў Пінску жыве і працуе кот Барсік, піша Tochka.by.

Барсік сам прыйшоў да музея тры гады таму і палюбіўся супрацоўнікам. У Instagram установы распавядалі, што ён з'явіўся летам і да самай восені сустракаў наведвальнікаў на ганку.

У ката была траўма вока і вушны лішай, і яго лячылі ўсім калектывам. Восенню, калі ночы сталі халаднейшыя, Барсік так нікуды і не пайшоў, і супрацоўнікі музея вырашылі прытуліць яго назаўсёды.

Ката адвялі да ветэрынара, зрабілі ўсе прышчэпкі і пакінулі жыць у езуіцкім калегіуме, у будынку якога і размешчана экспазіцыя.

«У падвале яму адвялі асобнае месца, у яго там вельмі нядрэнныя ўмовы. І ўжо сёння нават у некаторых кабінетах супрацоўнікаў, якія яго асабліва любяць, ёсць місачкі з ежай для ката», — распавяла навуковая супрацоўніца Анастасія Краўцова.

Барсік таксама гуляе па музейных залах.

Паводзіць сябе гэты хвастаты супрацоўнік вельмі годна: не перашкаджае наведвальнікам і не чапае экспанаты. А больш за ўсё ён любіць спаць побач з калыскай у зале, прысвечанай быту беларускай вёскі.

Каментары1

  • Ёсік
    06.02.2025
    Музей вясковага побыту Палесься па-расейску. Усе хочуць сваю звышрасейскасьць паказаць.

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля24

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой55

Ці нападалі мядзведзі ў Беларусі на людзей?1

Мігранты ўсё радзей едуць у багатыя краіны. І гэта можа стаць праблемай для тых краін9

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля24

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць