Ежа22

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт

У гэтым рэцэпце замест мукі выкарыстоўваецца манка, што робіць запяканку больш лёгкай, далікатнай, пышнай і зярністай. Няма лепшага сняданку!

Baked pudding
Фота: zapekaj.com/pl

Каб прыгатаваць тварожную запяканку з яблыкамі, спатрэбіцца:

  • мяккі тварог — 1 пачак
  • яблыкі — 2 шт.
  • яйка — 1 шт.
  • цукар — 2 ст. л.
  • малако — ¼ шклянкі
  • манныя крупы — 2 ст. л.
  • масла — 10 г
  • соль — дробка

Як гатаваць:

  1. Разбіце яйка ў глыбокую міску, дадайце соль і цукар, узбіце відэльцам да з’яўлення пышнай светлай масы. Уліце малако, усыпце манку, перамяшайце і пакіньце манку набрыньваць.
  2. Пратрыце тварог цераз металічнае сіта і дадайце ў міску.
  3. Вымыйце яблыкі, вытрыце насуха, абярыце ад лупіны, разрэжце напалову і выдаліце сярэдзіну. Нарэжце маленькімі кавалачкамі і дадайце ў сумесь. Старанна размяшайце.
  4. Вышмаруйце форму (або некалькі маленькіх формачак) кавалачкам масла. Калі масла засталося, можна пакласці яго зверху перад выпяканнем. Пасыпце форму манкай.
  5. Перакладзіце цеста ў падрыхтаваную форму і выпякайце ў разагрэтай духоўцы каля 30 хвілін.
  6. Як толькі па хаце пачне разносіцца апетытны водар, а верх і бакі запяканкі стануць залацістымі, час даставаць страву з духоўкі. Можна падаваць са смятанай. У якасці напояў выдатна будуць пасаваць какава, чай, кава або сок.

Каментары2

  • вось жа...
    08.02.2025
    не ведала, што ёсць слова "сняданне"
  • жэсцьшчына з пустым вядром, поўным добрага утрэчка і добрага здароўечка
    08.02.2025
    калі паходжанне слова "сняданак" не выклікае пытанняў, то наконт расейскага "завтрак" падумалася - чаму "завтра" ? чы-та-ем :
    "Завтрак в Древней Руси назывался «заутрок», то есть то, что съедается «за утра» или в течение утра.
    • В начале «за утра» писалось раздельно. Позже предлог и существительное сделались одним словом."
    гы) так і ўяўляецца, як расеец устае і першай справай - хлоп! 100 гр са словамі: "ну. за утро!"

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў32

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы4

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў32

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць