Вайна66

Ці могуць еўрапейскія войскі на тэрыторыі Украіны дапамагчы гарантаваць яе бяспеку? І колькі іх спатрэбіцца?

Стрымліванне Расіі ад паўторнага ўварвання ва Украіну пасля заканчэння гэтай вайны можа запатрабаваць 150 000 вайскоўцаў, а таксама дапамогі ЗША ў паветраным прыкрыцці, разведцы і супрацьракетнай абароне, адзначаюць эксперты.

Фота: 93 АМБр «Халодны Яр»

Як піша The New York Times, невядома, ці спыніцца агонь на расійска-ўкраінскім фронце, але перспектывы перамоваў паскорылі дэбаты аб так званых еўрапейскіх «ботах на зямлі» — непасрэднай прысутнасці еўрапейскага ваеннага кантынгенту на тэрыторыі Украіны для падтрымання міру, назірання за спыненнем агню і стрымлівання Расіі ад будучай агрэсіі. Пытанне ў тым, чые гэта будуць «боты», колькі іх будзе і ці пагодзіцца на гэта Пуцін.

Ці можа еўрапейская вайсковая прысутнасць гарантаваць бяспеку Украіны?

Гэтае пытанне стане адной з цэнтральных тэм Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, у якой прымуць удзел віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс і дзяржсакратар Марка Рубіа.

Некаторыя еўрапейскія краіны, у тым ліку краіны Балтыі, Францыя і Вялікабрытанія, ужо выказалі гатоўнасць разгледзець магчымасць адпраўкі сваіх вайскоўцаў у склад міжнароднага кантынгенту ва Украіне. Аднак нямецкія ўлады называюць гэтую ідэю заўчаснай.

З улікам таго, што сяброўства Украіны ў НАТА ў бліжэйшыя гады застаецца малаімаверным, размяшчэнне вялікай колькасці еўрапейскіх войскаў на яе тэрыторыі выглядае рызыкоўным крокам. Без удзелу ЗША, уключаючы паветранае прыкрыццё, разведку і супрацьракетную абарону, еўрапейскія вайскоўцы будуць уразлівыя перад магчымымі дзеяннямі Расіі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляе, што гатовы да сур’ёзных перамоваў аб заканчэнні вайны, але патрабуе рэальных гарантый бяспекі ад Захаду.

У адсутнасць членства ў НАТА ён разглядае варыянт размяшчэння да 200 000 замежных вайскоўцаў. Аднак эксперты сумняюцца ў рэальнасці такой задумы — гэта амаль утрая больш, чым колькасць усёй брытанскай арміі.

Высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік адзначыў, што Еўропа проста не мае такіх рэсурсаў, а любое размяшчэнне войскаў павінна адбывацца пры падтрымцы ЗША, бо без гэтага еўрапейскія сілы застануцца безабароннымі перад адной з найбуйнейшых ядзерных дзяржаў свету.

Emmanuel Macron, Donald Trump, Volodymyr Zelenskyy Дональд Трамп, Владимир Зеленский, Эммануэль Макрон Дональд Трамп, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон
Дональд Трамп, Эмануэль Макрон і Уладзімір Зяленскі на сустрэчы ў Парыжы ў снежні 2024 года. Фота: AP Photo / Aurelien Morissard

Ці магчыма частковае размяшчэнне еўрапейскіх войскаў?

Нават сфарміраваць 40 000 вайскоўцаў будзе няпростай задачай для Еўропы, якая мае недахоп войскаў, эканамічныя цяжкасці і неабходнасць павышаць уласныя абаронныя выдаткі. Але і гэтага можа быць недастаткова, каб стрымаць Расію.

Паводле прафесара Лонданскага каралеўскага каледжа Лоўрэнса Фрыдмана (Lawrence Freedman), для рэальнага стрымлівання спатрэбіцца больш за 100 000 салдат, каб забяспечваць ратацыю і аператыўны рэзерв.

Некаторыя эксперты асцерагаюцца недастатковай прысутнасці войскаў — каб гэта не прывяло да расійскіх правакацый. Польшча, якая актыўна падтрымлівае Украіну, пакуль устрымліваецца ад удзелу ў такой ініцыятыве, паколькі разумее неабходнасць прысутнасці ЗША і хоча атрымаць гарантыі гэтага з боку Дональда Трампа.

Аднак не ўсе ўпэўнены, што ЗША падтрымаюць такі сцэнар. Трамп можа прапанаваць мірную здзелку, чакаючы ад Еўропы яе фінансавання і рэалізацыі, лічыць Аляксандра дэ Хуп Шэфер (Alexandra de Hoop Scheffer) з Германскага фонду Маршала. Пры гэтым Еўропа хоча адыгрываць больш значную ролю ў пытаннях бяспекі Украіны, каб мець поўны ўплыў на будучыя перамовы.

А Пуцін не змяніў сваіх мэтаў: падпарадкаваць Украіну, спыніць пашырэнне НАТА і стварыць буферную зону паміж Захадам і Расіяй. Расійскае МЗС ужо заявіла, што прысутнасць войскаў НАТА ва Украіне будзе «катэгарычна непрымальнай» і можа справакаваць эскалацыю.

Магчымыя сцэнары

Прафесар Лоўрэнс Фрыдман называе тры патэнцыйныя сцэнары размяшчэння войскаў:

Міратворцы — лёгкаўзброены кантынгент, прызначаны для падтрымання перамір’я, як у місіях ААН. Аднак з улікам таго, што лінія фронту ва Украіне цягнецца на 1300 км, патрэбна будзе вельмі вялікая колькасць вайскоўцаў.

Сілы хуткага рэагавання (Tripwire force) — механізм, які дзейнічае ў межах НАТА. Цяпер такія сілы размешчаны ў васьмі краінах, якія мяжуюць з Расіяй. Гэты механізм працуе толькі калі існуе выразная, непарыўная сувязь паміж войскамі на месцах і больш буйнымі падмацаваннямі. Таму НАТА павялічвае колькасць войскаў на ўсходнім флангу.

Сілы стрымлівання — гэта самы надзейны, але і найбольш рэсурсазатратны варыянт. Ён патрабуе не менш за 150 000 салдат з поўным камплектам тэхнікі, СПА і разведкі, а таксама і амерыканскай дапамогі ў стварэнні стратэгічных сродкаў, якіх Еўропе па-ранейшаму не хапае, ад паветранага транспарту да спадарожнікаў і супрацьракетнай абароны. Але менавіта гэты сцэнар наўрад ці прымальны для Расіі.

Таму найбольш рэалістычным падыходам на бліжэйшую будучыню можа быць «мадэль дзікабраза» — узмацненне ўкраінскай арміі сучаснай зброяй, рэсурсамі і навучаннем, каб зрабіць патэнцыйную новую агрэсію занадта дарагой і рызыкоўнай для Расіі. Але гэты падыход патрабуе даўгатэрміновых абавязацельстваў з боку Захаду.

Зараз галоўная задача Украіны — спыніць павольнае наступленне Расіі на ўсходзе і прымусіць Пуціна да перамоў, выкарыстоўваючы ваенны ціск і санкцыі. Для Трампа гэта стане сур’ёзным выпрабаваннем, калі ён хоча выканаць сваё абяцанне «спыніць вайну».

Каментары6

  • Боб
    12.02.2025
    Танней і хутчэй за ўсё шлёпнуць тамагаўкамі па крэмлінам. Але, як заўсёды, да многіх вельмі марудна даходзіць.
  • Мамкин счетовод
    12.02.2025
    Боб, Угу, и пустить Калифорнию под воду.
  • Да
    12.02.2025
    Нисколько их не нужно.
    Нужна одна бумажка (о военном союзе)
    И желание её соблюдать.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?9

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа31

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ12

«Расійскія му-му выглядаюць бледнавата». Што пра атакі Ізраіля на Іран пішуць расійскія ваенкары5

У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць