Вайна88

Украіна атрымае тысячы ўдарных дронаў са штучным інтэлектам ад еўрапейскай кампаніі

Што за дроны і што за кампанія?

HX-2
Дроны HX-2. Фота: helsing.ai

Еўрапейская абаронная тэхналагічная кампанія Helsing абвясціла пра планы паставіць Украіне 6000 ударных беспілотнікаў HX-2 са штучным інтэлектам.

Як адзначылі ў кампаніі, HX-2 — гэта высокадакладны дрон-камікадзэ з X-падобнымі крыламі, абсталяваны электрарухавіком, які забяспечвае дальнасць палёту да 100 кіламетраў і максімальную хуткасць 220 кіламетраў у гадзіну.

Беспілотнік можа несці розныя тыпы боепрыпасаў і абсталяваны бартавым штучным інтэлектам, які дазваляе яму шукаць, паўторна ідэнтыфікаваць і паражаць цэлі нават без сігналу ці сталага падлучэння да даных. Такім чынам на яго не дзейнічаюць расійскія сістэмы электрамагнітнага падаўлення, якія парушаюць сувязь паміж беспілотнікам і аператарам.

Яшчэ адной асаблівасцю з'яўляецца тое, што выкарыстанні спецыяльнага праграмнага забеспячэння Altra ад Helsing для разведкі і нанясення ўдараў некалькі HX-2 могуць аб'ядноўвацца ў групы пад кіраваннем аднаго чалавека-аператара.

Кампанія заяўляе, што дзякуючы перадавым тэхналогіям вытворчасці, такім як 3D-друк, можа вырабляць дзясяткі тысяч дронаў у год па значна меншым кошце, чым звычайныя сістэмы, такім чынам запаўняючы прабел у сучасных магчымасцях наземнай вайны.

Сузаснавальнік Helsing Гундберт Шэрф заявіў: «Мы нарошчваем вытворчасць HX-2 у адказ на дадатковыя заказы з Украіны, дзе масавыя высокадакладныя атакі кампенсуюць недахоп традыцыйных узбраенняў».

У кампаніі дадалі, што гэта працяг папярэдняй замовы на 4000 ударных беспілотнікаў HF-1, якія цяпер пастаўляюцца ва Украіну ў партнёрстве з украінскай прамысловасцю.

Новая партыя беспілотнікаў робіць Helsing адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў ударных беспілотнікаў. Заснаваная ў 2021 годзе, яна хутка стала адным з вядучых стартапаў у гэтай галіне.

У ліпені 2024 года кампанія прыцягнула $490 мільёнаў інвестыцый пры ацэнцы ў $5,38 мільярдаў, што падкрэслівае яе значны рост і давер інвестараў.

Helsing мае офісы ў Мюнхене, Лондане і Парыжы, а таксама супрацоўнічае з вядучымі абароннымі кампаніямі, такімі як Rheinmetall, Saab і Airbus, для інтэграцыі тэхналогій штучнага інтэлекту ў наяўныя платформы, уключаючы знішчальнікі.

Акрамя Украіны HX-2 ужо выкарыстоўваецца ў Вялікабрытаніі і іншых краінах НАТА. Гундберт Шэрф заявіў, што «НАТА павінна хутка засвоіць важныя ўрокі» Украіны. Кампанія ўкараняе падыход да размеркаванай масавай вытворчасці па ўсёй Еўропе. Гэта дазволіць асобным дзяржавам самастойна вырабляць сістэмы і забяспечваць суверэнітэт вытворчасці і лагістычных паставак.

Вытворца ўпэўнены, што ягоныя дроны дапамогуць альянсу, якому тэрмінова патрэбныя тэхналогіі для абароны ўсходняга флангу. Паводле кампаніі, масавае разгортванне HX-2 уздоўж межаў дазволіць стварыць «шчыт ад уварвання», здольны супрацьстаяць варожым сілам на зямлі.

Каментары8

  • Пан Януш
    15.02.2025
    Готов поспорить что не получат
  • Мюнхенскі кут
    15.02.2025
    Ціханоўская ўдзячная?
  • У ватаноў палыхае
    16.02.2025
    Пан Януш, у рускіх івановых ужо падгарае толькі ад адной навіны.

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць