Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе
Рэжысёры Яўген Лыткін і Ева Сапрыгіна прадставілі свае праекты на міжнародным кінафестывалі Follow Your Heart Film Festival 2026 і атрымалі прызы.

- Фільм The Final Test (рэжысёр Яўген Лыткін, прадзюсар Дзяніс Іваноў) атрымаў узнагароду за найлепшы мантаж (мантажор Міхаіл Васілевіч)
- Фільм The Golden Director: Ecology of Life (рэжысёр Аляксей Стукін, прадзюсар Дзяніс Іваноў) адзначаны за найлепшы дызайн касцюмаў (мастачка па касцюмах і канцэпт-дызайнерка Вераніка Шрайнер) і найлепшы трэйлер.
Адным з асаблівых момантаў фестывальных дзён у Лос-Анджэлесе стала нефармальная сустрэча і абмен кантактамі з легендарнай галівудскай прадзюсаркай Донай Сміт (былая прадзюсарка Universal Pictures, якая працавала над фільмамі «Парк Юрскага перыяду», «Спіс Шындлера», «Тэрмінатар» і іншымі не менш вядомымі стужкамі).
Каментары